Перфоманс «Стужка Надзеі» да Дня Волі ў Варшаве

23.03.2025 12:00 - 14:00 прастора «Робім разам» (pl. Konstytucji, 6) Бясплатнае

 

У нядзелю, 23 сакавіка, у прасторы «Робім разам» адбудзецца перфоманс «Стужка Надзеі» да Дня Волі.





Стужка Надзеі
 — міжнародны праект, у якім узялі ўдзел мастакі з усяго свету.


Стужка мае сімвалічны характар. Яна была створана ў 2021 годзе, як выраз падтрымкі і салідарнасці з жыхарамі Беларусі, якія выходзілі на вуліцы падчас мірных пратэстаў, каб змагацца за дэмакратыю, правы чалавека й свабоду.

Гэта знак нязгоды з пакутамі беларусаў і беларускіх уладаў, якія ўжываюць рэпрэсіі супраць сваіх грамадзянаў.

Стужку супольна стварылі 73 мастакі і мастачкі з 6 краінаў. У рамках праекта было даслана 120 кавалкаў тканіны памерам 30×30 см, якія былі злучаны ў адзінае палатно даўжынёй 12 метраў.

Тканіны зроблены ў розных тэхніках — батык, вышыўка, габелен, малярства на тканіне і многія іншыя — выкананы ў колерах бел-чырвона-белага сцяга Беларусі.


Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Піўная лекцыя ў Брэсце

19.08.2026 (19:00 - 21:00) ТЦ «Микс» (бар «Люстра») (вул. 28 Ліепня, 37А)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ