Перформанс ад беларускага гурта EG у Рысане (Чарнагорыя)

10.06.2022 19:00 - 21:00 Gallery 11.11 (Gabela street) Бясплатнае


10 чэрвеня мультымедыйны гурт EG (Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk) родам з Беларусі ладзіць у Рысане выставу сваіх відэапрац і перформансы.


Дата: 10 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Gallery 11.11, Gabela street, Рысан


«Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk» створаны ў Беларусі ў 2011 годзе. З таго часу адбылося больш за 50 перформансаў у Беларусі, Расіі, Украіне, Чэхіі, Польшчы, Германіі, Латвіі.

Дэвіз EG: «Скульптар як перформер, перформер як скульптура».

Метад EG: Мультымедыйная мясасечка, якая ператварае асабістыя перажыванні і філасофскія канцэпты ў аснову для яркага, эфектнага і часам жорсткага шоў.


Удзельнікі:

Павел Вайніцкі (скульптура);

Юрый Цімафееў (відэа);

Ілля Сін (экзістэнцыйная клаўнада);

Яўген Рагозін (саўнд-дызайн).


У межах Беларускай рэзідэнцыі «Dukley European Art Community» гурт ЭG працягнуў працу над серыяй перфарматыўнага відэа-арту «The Best Place to Wake up».

Сёння гэты слоган з турыстычнага даведніка гучыць здзекліва: ён адсылае да зусім нядаўніх часоў, калі наша ўпэўненасць у заўтрашнім дні і трываласці асноў свету была непарушнай. Аднак зараз не так і лёгка прадбачыць, дзе і ў якіх умовах ты прачнешся заўтра.


На адкрыцці прэзентуюць вынікі рэзідэнцыі, а таксама інтэрактыўны перфоманс. На вачах гледачоў і пры іх непасрэдным удзеле будуць створаны і трансфармаваны перфарматыўныя аб’екты. Некаторыя з іх стануць часткай экспазіцыі разам з відэапраекцыямі.


Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ