Перформанс «Ігар / Давід» у Дрэздэне

26.06.2025 20:00 - 21:00 Festspielhaus Hellerau (Karl-Liebknecht-Str. 56) 16 еўра




У чацвер, 26 чэрвеня, у Дрэздэне адбудзецца перформанс «Ігар / Давід», у якім бярэ ўдзел Ігар Шугалееў





Як пабудаваць сваю будучыню так, каб і ў 60, і ў 70, і ў 80, і ў 90, і ў 100 гадоў можна было танцаваць, радавацца і кахаць? 

Давід Жакоўскі і Ігар Шугалееў, вядомыя тым, што перасякаюць межы руху ў практыцы эксперыментальнага тэатра, даследуюць праблему стабілізацыі цела і розуму, аголенага, перфарматыўнага і эксплуатаванага цела.

Перформеры сутыкаюцца са сваім папярэднім досведам, выцягнутым з мінулага, памяці і постпамяці, каб трансфармаваць асабістыя міфалогіі ў мікрацырымоніі і праявы перадышкі, адпачынку і запаволення жыццёвых працэсаў. 

Гурт разглядае катэгорыю стабілізацыі, зазямлення і ўкаранення на цялесным, перфарматыўным і даследчым узроўнях, спалучаючы практыкі, натхнёныя аграрнымі рытуаламі, з харэаграфічнымі практыкамі Марціна Талагі, які квірызуе традыцыйны фальклор у сваіх працах. 


Выканаўцы: Давід Жакоўскі і Ігар Шугалееў 
Харэаграфія: Марцін Талага 
Драматургія: Патрыцыя Бабіцкая і Улада Хмель
Мастак — Сяргей Шабохін 


Квіткі коштам 16 еўра поўны, 11 еўра льготны можна набыць па спасылцы


Вам можа быць цікава

Ян Ліпай у Варшаве

19.07.2025 (19:00 - 20:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» ў Брэсце (12+)

19.07.2025 (19:00 - 21:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Дзіма Нарышкін у Варшаве

20.07.2025 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ