Фотавыстава Любові Хоміч «Nie swój, nie obcy» ў Кракаве

20.06.2025 - 30.06.2025 19:00 - 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае



У пятніцу, 20 чэрвеня, у Кракаве адкрываецца фотавыстава Любові Хоміч «Nie swój, nie obcy». 





Настальгія ў эміграцыі — амаль універсальны досвед для тых, хто пакінуў радзіму.

 Яна праяўляецца па-рознаму: як ціхая туга па звыклых пахах, вуліцах, святках — або як востры боль і адчуванне страты сябе. 

Кожны з нас калісьці пакідае родны дом — літаральна або сімвалічна. І разам з гэтым прыходзіць адчуванне згубленасці, няпэўнасці, пошуку сябе ў новай рэальнасці. 

З цягам часу змяняюцца людзі, мясціны, але самае істотнае — застаецца з намі ў памяці.

Гэтыя фотаздымкі — спроба захаваць тое, што далікатнае, але незвычайна каштоўнае: імгненні, праведзеныя з блізкімі. 

«Праз партрэты я імкнуся спыніць час — і разам з тым выказаць той глыбокі страх, што мы не паспеем пражыць усё, што сапраўды важнае»
, — кажа аўтарка. 


Выстава працуе да 30 чэрвеня. 


Уваход, выглядае, вольны. 




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ