Дзе і як беларусы сёлета будуць святкаваць Купалле

Беларусы ў розных краінах свету будуць святкаваць Купалле. Песні, танцы, карагоды, гульні і конкурсы, збор зёлак, купальскае вогнішча і пошук Папараць-кветкі — праграма святкавання надзвычай насычаная і разнастайная. Сабралі для вас некалькі варыянтаў, дзе можна адзначыць Купалле ў Беларусі і за мяжой.

Беларусь, Мінск и Мінская вобласць

Купалле ў Азярцы

kupallie-aziarco.jpg

Дата: 21 чэрвеня

Час: 19:00-22:00 (час мясцовы)

Месца: Музей народнай архітэктуры і побыту

У суботу, 21 чэрвеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Купалле. 

У таямнічую купальскую ноч уся вясковая грамада збіралася ля вогнішча, каб спаліць старыя рэчы, павадзіць карагоды і зладзіць вясёлыя гулянні. 

Менавіта ў купальскую ноч кожны прагнуў адшукаць папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі. 

А вядзьмаркі і чараўнікі карысталіся магчымасцю ператварыцца на адну ноч у змей, каб нарабіць шкоды людзям. 

Вас чакае: пляценне вянкоў, купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі, вогнішча: карагоды, гульні, скокі, варожбы на вянках і зеляніне, чарадзейныя казкі, майстар-класы па вывучэнні купальскіх песень, традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты, па дэкоры з травы, рыцарская і «вядзьмачая» пляцоўкі, выступленні фальклорных калектываў. 

Купалле ў Суле

sula-kupallie.jpg

Дата: 21-22 чэрвеня

Час: пачатак 21 чэрвеня ў 14:00 (час мясцовы)

Месца: парк гісторыі Сула

Гэтымі выходнымі, 21 і 22 чэрвеня, у Суле святкуюць Купалле. Абяцаюць вельмі насычаную праграму. Завітвайце!

Гродзенская вобласць

Купалле ў Залессі

Дата: 5 ліпеня

Час: 20:00-23:55 (час мясцовы)

Месца: паркавая зона Залескага Дома культуры

У Залессі на ўсю моц святкуюць Купалле. Адмысловую ноч, напоўненую таямніцамі, абрадамі і агнём, сустракаюць у Залессі, каб дакрануцца да сапраўднай традыцыі і адчуць атмасферу і энергію. 

У праграме: 

  • Тэатр агню, этнічнага танца і музыкі «Кетры» 
  • Відовішчнае фаер-шоу «Кустудыя» 
  • Легендарны Іван Кірчук — голас і душа беларускага фальклору 
  • Народны ансамбль песні «Вечарынка» 
  • Узорны фальклорны калектыў «Нальшчаначка» 
  • Кавер-група «УРАГАН» 
  • Дыджэй Траян.

Грузія

Купальскае прэпаці ў Тбілісі

Дата: 21 чэрвеня

Час: 16:00-20:00 (час мясцовы)

Месца: бар «Рapers» (вул. Анджапарыдзэ, 1)

У суботу, 21 чэрвеня, у дворыку бара «Рapers» ладзяць прэпаці да Купалля. 

Прыходзьце адзначаць дзень летняга сонцастаяння, плесці вянкі і глядзець кіно. 

Глядзець прапануюць дакументальны фільм Альгімантаса Відугірыса «Забытыя багі. Купала», зняты ў 1990-м у Беларусі. Фільм распавядае пра вытокі і традыцыі Купалля. Яшчэ вас чакае пляценне купальскіх вянкоў і адмысловы купальскі дыджэй-сэт. 

Уваход вольны. 

ЗША

Купалле з Сержуком Доўгушавым у Вашынгтоне

vaszyngton-kupallie.jpg

Дата: 22 чэрвеня

Час: 17:00-20:00 (час мясцовы)

Месца: Fletchers Cove Park (4940 Canal Rd NW)

У нядзелю, 22 чэрвеня, беларусы Вашынгтона святкуюць Купалле і клічуць далучацца! Вядоўцам будзе захавальнік і папулярызатар традыцыйнай беларускай культуры Сяржук Доўгушаў. 

Вас чакае: 

  • пляценне купальскіх вянкоў 
  •  музыка і песні 
  • танцы і карагоды 
  •  конкурсы і гульні (магчымы нават пошук папараць-кветкі) 
  • купальскае вогнішча 
  •  фотасэт каля вады.

Купалле ў Лос-Анджэлесе

Afiša


Дата: 21 чэрвеня

Час: 12:00-21:00 (час мясцовы)

Месца: Huntington State Beach (21601 Pacific Coast Hwy)

У суботу, 21 чэрвеня, беларусы Лос-Анджэлеса, Орандж-Каўнці і Сан-Дыега святкуюць Купалле на пляжы.

Вас чакае: пляценне вянкоў, спяванне беларускіх народных песень, народныя танцы, гульні, спаборніцтвы па валейболе, запальванне купальскага вогнішча, дзіцячая праграма, розыгрыш.

Купалле ў Філадэльфіі

filadekfija-kupallie.jpg


Дата: 20-22 чэрвеня

Час: 17:00-15:00 (час мясцовы)

Месца: Tobyhanna State Park (114 Campground Road Tobyhanna)

З пятніцы па нядзелю, з 20 па 22 чэрвеня, беларусы Філадэльфіі святкуюць Купалле. Купальскую праграму прадставіць музыка і папулярызатар традыцыйнай культуры Сяржук Доўгушаў. 


Вас чакаюць: 

  •  Скокі праз вогнішча 
  •  Пошукі папараць-кветкі 
  •  Жывая музыка і спевы 
  •  Карагоды і народныя танцы 
  •  Конкурс на лепшы купальскі строй 
  •  Кіно пад зоркамі 
  •  Спартыўныя гульні і забавы 
  •  Silent Rave Party з DJ D*MARK.

Літва

Майстар-клас па купальскіх вянках у Вільні

Дата: 21 чэрвеня

Час: 15:00-17:00 (час мясцовы)

Месца: «Кропка» (Savičiaus g. 6)

У суботу, 21 чэрвеня, у краме «Кропка» ладзяць майстар-клас па беларускіх купальскіх спевах. 

Падчас заняткаў вы навучыцеся спяваць купальскія песні,  паглыбіцеся ў сэнсы і традыцыі, заспяваеце разам ад душы.

Не трэба быць спеваком — проста прыходзьце з адкрытым сэрцам. Уваход вольны, данаты вітаюцца. 

Нідэрланды

Купалле на Паўночным моры

Дата: 21 чэрвеня

Час: 16:00-21:30 (час мясцовы)

Месца: BeachLine Hoek van Holland (Rechtestraat 25, 3151 HN)

21 чэрвеня, у суботу, беларусы Нідэрландаў святкуюць Купалле на ўзбярэжжы Паўночнага мора. Фэст пачнецца ў 16.00 і працягваецца да захаду сонца.

Дрэс-код — вышыванка або любое адзенне белага колеру.

 У праграме:
  • Купальскі кірмаш 
  • Музычны джэм 
  • Шахматны стол 
  • Жаночая купальская медытацыя на беразе мора 
  • Майстар-клас па пляценню вянкоў ад Наталлі Воўк 
  • Гульня-квэст для дзетак «Пошук папараць-кветкі» 
  • Канцэрт рок-гурта «Relikt» на захадзе сонца 
  • Спевы, гульні, танцы каля вогнішча з этнамузыкамі 
  • Дыджэйскі сэт ад Papa Bo і шмат чаго іншага.

Польшча

Купалле ў Аўгустове

Дата: 20-22 чэрвеня

Месца: Возера Biale каля Аўгустова

Напрыканцы тыдня, з 20 па 22 чэрвеня, беларусы Беластока клічуць святкаваць Купалле на беразе возера Biale каля Аўгустова. 

Вас чакаюць абрады і традыцыі, заплыў, конкурсы і прызы, вянкі, традыцыйныя стравы і напоі, папараць-кветка ды вогнішча. А таксама цудоўная прырода, добрая кампанія і актыўныя гульні. 

Бярыце з сабой намёты, спальнікі і дыванкі. 

Варшава

Беларускі купальскі pop-up у Варшаве

Дата: 20 чэрвеня

Час: 15:00-21:00 (час мясцовы)

Месца: ERTEQOOB (Kopernika 5/4)

У пятніцу, 20 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца беларускі pop-up купальскай эдыцыі — выстава-продаж беларускіх дызайнераў, рамеснікаў і творцаў. Абяцаюць сучасную гарадскую версію традыцыйнай атмасферы Купалля  ў спалучэнні з чыстым манахромным стылем. 

Удзел бяруць: 

  • Цуда 
  • праект Этыка 
  • kanva 
  • speu ziamli 
  • katsuba clothes 
  • Лена Штык 
  • Анастасія Рыдлеўская 
  • Кацярына Ігнашэвіч і іншыя. 
Чакайце таксама дзівосныя адкрыцці і некалькі сюрпрызаў у стылі Купалля. 

Купалле ў Варшаве

kupalinka.jpg


Дата: 21 чэрвеня

Час: 16:00-23:00(час мясцовы)

Месца: Plaża Na Saskiej Kępie (Wisla Bijacz)

21 чэрвеня беарусы ў Варшаве традыцыйна сустракаюцца на беразе Віслы, каб адзначыць Купалле.

Спевы, танцы, варажба, пошукі папараць-кветкі і яднанне добрых сілаў супраць злых.

Чытайце па тэме:

«Купалле на Вісле»: як беларуская тэатральная студыя ў Варшаве стварае супольнасць праз культуру

Познань

Купалле з Пазнаньскім Спеўным Сходам у Познані

Дата: 21 чэрвеня

Час: 19:30-22:00(час мясцовы)

Месца: падворак Барака Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

У суботу, 21 чэрвеня, Пазнаньскі Спеўны Сход запрашае разам святкаваць Купалле. 

Пад прыгожым панадсталетнім вязам на ўтульным падворку госці запазнаюцца з традыцыйнымі абрадамі, паспрабуюць варажыць, а таксама паўдзельнічаюць у майстар-класах па купальскіх спевах, таньцах і пляценню вянкоў з кветак і траў — сімвалаў сонца і чыстосьці. 

Купалле ва Уроцлаве

Дата: 28 чэрвеня

Час: 15:00-22:00(час мясцовы)

Месца: Wyspa Opatowicka

uroclau.png

У суботу, 28 чэрвеня, беларусы Уроцлава клічуць святкаваць Купалле.

У праграме: спевы, традыцыйныя гульні і танцы, купальскае вогншча, майстар-класы і кірмаш, заняткі для дзетак, ёга на свежым паветры, квіз і конкурсы з прызамі. А ўвечары ўдзельнікаў святкавання чакае выступ Аквалерыі і DJ-сэт.

Удзел — donation. Дзецям да 14 год — уваход вольны.

Купалле пад Уроцлавам

Дата: 21-22 чэрвеня

Час: 12:30-02:00(час мясцовы)

Месца: «Leśniczówka»

У суботу, 21 чэрвеня, беларусы Уроцлава клічуць адсвяткаваць Купалле ў Леснічоўцы ў вёсцы Каменна.

У праграме: гульні для дзяцей, майстар-класы (ткацтва, ганчарства, ладан-палачкі з зёлак (па запісе)), пляценне вянкоў, танцы, гульні, купальскае вогнішча, карагоды, песні,  пошукі папараць-кветкі.

Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай АФІШЫ.

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!