Перформанс Ігара Шугалеева «375 0908 2334. Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае» ў Вільні

22.06.2023 20:00 - 21:00 клуб Kablys (Kauno g. 5) Бясплатнае

У чацвер, 22 чэрвеня, у межах Тыдня супраць катаванняў Ігар Шугалееў грае ў Вільні свой знакаміты перформанс «375 0908 2334. Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае».



Дата: 22 чэрвеня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: клуб Kablys, Kauno g. 5, Вільня

375 — тэлефонны код Беларусі. 0908 — дата прэзідэнцкіх выбараў. 2334 — артыкул, па якім асуджалі ў 2020-м людзей, выйшаўшых на мірныя пратэсты.

У суправаджэнні жывой відэапраекцыі і гучнага цікання гадзінніка Шугалееў падвяргае сябе катаванням, праз якія прайшлі пратэстоўцы ў Беларусі. Стаўшы на калені перад сцяной, заклаўшы рукі за спіну, апусціўшы галаву, ён спрабуе даць аблічча закатаваным людзям, ад якіх у СМІ ў асноўным засталіся толькі лічбы ці пікселі. І заклікае да салідарнасці.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Куратарская экскурсія ў Музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах

16.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ