Персанальная выстава плакатаў Паўла Кашэўскага ў Мінску

11.02.2022 - 11.03.2022 18:00 - 18:00 Беларускі саюз дызайнераў (вул. Брылеўская, 14) Бясплатнае

11 лютага ў галерэі Беларускага саюза дызайнераў адкрываецца выстава плакатаў Паўла Кашэўскага «POSTER.S».



Дата: 11 лютага

Час: 18.00

Месца: галерэя Беларускага саюза дызайнераў, вул. Брылеўская, 14 (уваход з двара), Мінск.

Выстава «POSTER.S» — своеасаблівая творчая справаздача спадара Кашэўскага за апошнія тры гады.

На выстаўцы прадстаўлены плакаты па актуальных сацыяльных і экалагічных тэмах: пандэмія каранавірусу, барацьба з карупцыяй, талерантнасць у сучасным грамадстве, развіццё зялёных зон горада, забруджванне навакольнага асяроддзя і інш.

Акрамя гэтага, у экспазіцыю ўвайшлі плакаты, прысвечаныя юбілейным датам дзеячоў культуры, мастацтва і дызайну: Эль Лісіцкі, Фёдар Дастаеўскі, Аляксандр Родчанка і інш.

Выстава працягнецца да 11 сакавіка.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

Квэст «Сакрэтны сеанс» у Мінску

12.09.2026 (16:30 - 18:30) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

12.09.2026 (16:30 - 18:30) (паведамяць удзельнікам)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ