Першая сцімпанк-вечарынка ў Мінску

25.04.2013 19:00 - 22:00 клуб «Салтайм» (пр. Незалежнасці, 131/1) Бясплатнае

Першая сцімпанк-вечарынка ў Мінску

Толькі на гэты вечар музычны клуб ператвараецца ў палубу дырыжабля, а ўсе прысутныя становяцца камандай і пасажырамі паветранага карабля.

Мы хочам, каб беларускія аматары сцімпанка сабраліся разам, пазнаёміліся, знайшлі кропкі судакранання. Ды і проста — менавіта ў гэты вечар можна перанесціся ва ўяўны свет паравых машын і незвычайных механізмаў, віктарыянскай моды і рамантычных прыгод.

У праграме вечара:

Конкурс касцюмаў на прызы капітана дырыжабля (пераможца атрымае ў падарунак прафесійную фотасесію ад Аляксея Пацёмкіна);

Танцавальны майстар-клас і цыркавыя нумары;

Міні-выстава работ майстра Дзмітрыя Ціханенкі ў стылі сцімпанк з магчымасцю сфатаграфавацца ў рэтрафутурыстычным антуражы.

Відэашэраг — паветраныя здымкі, зробленыя з сапраўднага аэрастата!

Музыка! Свой сэт прадставяць госці з далёкай краіны Беларусь, якія спяваюць на беларускай мове, — гурт “Верасень”.

Блюз машыннага аддзялення ад Дзяніса Балахонава і сяброў.

Інтэрактыўныя гульні і адвольная камунікацыя ўсіх прысутных.

 

Наш дырыжабль адпраўляецца 25 красавіка 2013 года ў 19 гадзін.

Месца адпраўлення — клуб «Салтайм» (Мінск, пр. Незалежнасці, 131/1).

Звяртаем увагу паважанай публікі, што квіткі першага класа (з месцамі за столікамі) даступныя толькі ў папярэднім продажы. Просім высакародных дам і джэнтльменаў звяртацца да адміністрацыі загадзя. Колькасць квіткоў першага класа абмежаваная! Кошт квітка 40.000 рублёў.

У дзень адлёту дырыжабля на ўваходзе будуць прадавацца толькі месцы ў агульнае аддзяленне пры наяўнасці такіх.

Жадаючыя прыняць удзел у конкурсе касцюмаў могуць пасля падачы заяўкі атрымаць VIP-квіткі бясплатна.

Спадарам фатографам і рэпарцёрам просьба падаваць заяўкі загадзя!

 

Даведкі і квіткі +375 29 640 09 38 (велком), +375 33 360 60 29 (мтс)

(Кошт 40.000, першыя 30 квіткоў папярэдне замоўленыя — месца за столікам)

Папярэдняя замова + заяўка на ўдзел у конкурсе касцюмаў = бясплатны ўваход


Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

«Welcome Market» у Брэсце

15.08.2026 12:00 - 16.08.2026 20:00 Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Камуністычная, 1)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ