Першы беларускі скансэн. Музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы адкрывае фотаархівы Рабочай групы ўстановы

15.03.2024 - 15.04.2024 10:00 - 17:00 Музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы Бясплатнае

З 15 сакавіка ў помніку архітэктуры «Грамадскі свіран з в. Касарычы» пачынае працаваць часовая выстава «ХХІ стагоддзе. Фотарэтраспектыва. Помнікі архітэктуры музея». Выстава пазнаёміць наведвальнікаў з архіўнымі матэрыяламі музея — фотаздымкамі Рабочай групы, якая стаяла ля вытокаў стварэння першага і адзінага ў Беларусі скансэна.


Дата: 15 сакавіка

Час: 10:00 да 17.00 (час мясцовы)

Месца:  «Грамадскі свіран з в. Касарычы», музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо

Фотаздымкі адлюстроўваюць стан помнікаў драўлянага дойлідства на момант іх фіксацыі супрацоўнікамі Рабочай групы ў перыяд з 1977 па 1989 гг. да іх разборкі і перавозу на тэрыторыю музея, а таксама падчас правядзення рэстаўрацыйных работ. Многія матэрыялы раней не дэманстраваліся.

Вядомыя сёння наведвальнікам драўляныя цэрквы, утульныя сялянскія хаты, велічныя млыны паўстаюць у нязвыклым абліччы напаўразбураных, апусцелых будынін, стомленых ад доўгіх гадоў існавання без гаспадара. Большасць помнікаў на момант фіксацыі Рабочай групай знаходзілася ў дрэнным тэхнічным стане. Аднаўленне кожнага з помнікаў патрабавала значных матэрыяльных і тэхнічных рэсурсаў.

Архіўныя выявы помнікаў з музейнай экспазіцыі дазваляюць гледачу самастойна ацаніць маштаб работ, праведзеных для захавання аб’ектаў драўлянай архітэктурнай спадчыны Беларусі.

Кошт квіткоў:

для дарослых — 12,00 руб.;

студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) — 6,00 руб.;

для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі — 6,00 руб.;

для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна.



Вам можа быць цікава

Лекцыя «(Не)знаёмы Ван Гог» у Мінску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Ван Гога (вул. Куйбышава, 45 (уваход з боку Куйбышава))

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ