Першы канцэрт Сашы Мацюхавай і Вольгі Гаховіч у Сопаце

13.05.2023 18:00 - 20:00 офіс SBP (ul. Malczewskiego 21) 40 злотых

У суботу, 13 траўня, у Гданьску ўпершыню выступаюць Саша Мацюхава і Вольга Гаховіч. Так-так, тыя самыя феі з мінскай кнігарні-кавярні «Маркс».



Дата: 13 траўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: офіс SBP, ul. Malczewskiego 21, Сопат


Падрыхтавалі праграму з песень савецкай эстрады 60-70х гадоў.

На думку дзяўчын, часта слова «савецкі» асацыюецца ў нас самі ведаеце з чым — але толькі не гэтыя песні. Яны пра чалавека, яго любоў і пяшчоту, радасць і смутак.

Пра знаёмыя і зразумелыя кожнаму перажыванні. Абяцаюць песні з рэпертуару Ганны Герман і Маі Крысталінскай, Ніны Бродскай ды іншых спявачак, пра якіх вы больш дазнаецеся на канцэрце.

Прыходзьце падтрымаць, а то дзяўчаты дужа хвалююцца!

Уваход — 40 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Лонгплей у Стакгольме

30.04.2026 (18:00 - 20:00) Interbok Bokhandel (Hantverkargatan 32)

Спектакль «Валізка» ва Уроцлаве

08.05.2026 (19:00 - 21:00) Centrum Kultury Nowy Pafawag (Chociebuska 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ