Кніжны клуб у Кракаве абмяркуе "Пінскую шляхту"

27.12.2025 18:30 - 19:30 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатна

Кніжны клуб у Кракаве абмяркуе "Пінскую шляхту" У суботу, 27 снежня, "Кніжны Вырай" запрашае на пазапланавую сустрэчу кніжнага клуба.


Гэтым разам прапануюць абмеркаваць "Пінскую шляхту" Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. ‌ А паколькі паседжанне будзе святочным, яшчэ і згуляюць у Таемнага Санту. Па-беларуску, вядома.

Што трэба зрабіць:

  • узяць кнігу на беларускай мове (новую ці ў вельмі добрым стане, тую, якую вы гатовыя аддаць у добрыя рукі);

  • прыгожа запакаваць яе, каб ніхто не здагадаўся пра змест;

  • прынесці з сабой і абмяняцца з іншымі шляхцюкамі і шляхцянкамі.

Уваход вольны. Рэгістрацыі, выглядае, не патрэбна.


Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Сустрэча пра Каардынацыйную Раду ў Вільні

02.05.2026 (14:00 - 16:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Віктар Шалкевіч у Таліне

02.05.2026 (14:00 - 16:00) Fotografiska Tallinn, ground floor café (Telliskivi tn 60a-8)

Паша Крывец у Берліне

20.05.2026 (20:00 - 22:00) Kara Kas Bar (Kurfürstenstraße 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ