«Побытавая медыцына: лекцыя пра першую дапамогу ў Тбілісі

05.05.2023 17:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

У пятніцу, 5 траўня, у каворкінгу «Кропка» — дужа карысная напярэдадні лета (і нестандартная) лекцыя пра першую дапамогу.




Дата: 5 траўня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць удзельнікам), Тбілісі


Падчас лекцыі вы даведаецеся:

Што павінна быць у хатняй аптэчцы і якія лекі браць з сабой у адпачынак;

Пра карысныя і бессэнсоўныя безрэцэптурныя лекі;

Як і чым зручна апрацоўваць раны ў хатніх умовах;

 У якіх сітуацыях магчыма здолець самім, а дзе ўжо патрэбна звяртацца да доктара;

Пра тыя пытанні першай дапамогі, з якімі вы рэальна можаце сутыкнуцца: апёкі, атручванні, алергіі, ядавітыя змеі і насякомыя і інш.;

Будуць і адказы на вашыя пытанні.


Спікерка — Кіра Паўлава, сертыфікаваная доктарка даўрачэбнай дапамогі ў турыстскіх паходах.

Мовы сустрэчы — беларуская і руская.


 Уваход вольны, рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ