«Пофестивалил» персанальная выстава фатографа Аляксандрa Ждановічa

27.12.2012 11:00 - 23:00 Антыкафэ «Дом Фішара» (пр. Незалежнасці, 84а) Бясплатнае

За тры мінулыя гады фатограф Аляксандр Tarantino Ждановіч ладна пафестываліў. Самы паспяховы канцэртны фатограф краіны перабраў свае архівы і адмыслова для праекта «Off the beaten tracks » (праекта Інстытута ім. Гётэ, прысвечанага пытанням арганізацыі і правядзення фестываляў) зрабіў падборку самых яркіх кадраў, якія перадаюць атмасферу беларускіх фестываляў. Актуальныя музыкі, лепшая на свеце публіка і неверагодныя беларускія краявіды ў рэдкім апавядальным фотофармаце. Перажыць адчуванні цяпла і свабоды летніх фестываляў, успомніць драйв клубных «салянак» і ўсё ж такі адважыцца на stagediving.

З 27 снежня па 10 студзеня ў «Доме Фішэра» – Аляксандр Tarantino Ждановіч «Пофестивалил» – другая персанальная выстава фатографа кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Антыкафэ «Дом Фішара» (пр. Незалежнасці, 84а) працуе з 11.00 да 23.00 (пан. – чацв., нядз.) і з 11.00 да 03.00 (птн. – суб.). Тэлефоны для даведак:

+375-17-268-80-83
+375-25-982-08-48


Вам можа быць цікава

Выстава «Крокі часу. Памятныя мясціны Максіма Багдановіча» ў Мінску

02.04.2026 12:00 - 30.04.2026 18:00 Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава «Чарнобыль: 40 гадоў сузірання» ў Мінску

18.04.2026 10:00 - 13.05.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, пераходная галерэя) (вул. Леніна, 20)

Palina ў Барселоне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) PARAL·LEL 62 (Av. del Paral·lel, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ