Адкрыццё надмагільнага помніка Змітраку Бядулю ў Мінску

03.11.2025 12:00 - 14:00 Усходнія могілкі (Усходнія могілкі) Бясплатна

У панядзелак, трэцяга лістапада, на Усходніх могілках адбудзецца цырымонія адкрыцця надмагільнага помніка Змітраку Бядулю.


Мерапрыемства прымеркавана да Дня памяці пісьменніка.

Змітрок Бядуля - паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, трэцяга лістапада 1941 года, жыццёвы шлях 55-гадовага Змітрака Бядулі трагічна абарваўся ў эвакуацыі каля Уральска (Казахстан), дзе быў ён пахаваны на гарадскіх могілках.

У лютым 2020 года адбылася эксгумацыя парэшткаў, яны былі дастаўлены з Казахстана ў Беларусь. Трэцяга лістапада 2020 года прах пісьменніка перапахавалі на Усходніх могілках у Мінску.

Музей гісторыі беларускай літаратуры выступіў ініцыятарам дабрачыннага збору сродкаў на стварэнне надмагільнага манумента пісьменніка.

У выніку ўдалося сабраць палову неабходнай сумы на стварэнне помніка. Астатняя частка фінансавання была выдзелена з дзяржаўнага бюджэту. Намаганнямі аўтарскага калектыву – скульптара С. Л. Гумілеўскага і архітэктара В. І. Каракі – быў створаны помнік.

Ушанаваць памяць Змітрака Бядулі збяруцца літаратары, дзеячы культуры, нашчадкі, дабрачынцы і прыхільнікі таленту.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Калядны Вайцюшкевіч у Сопаце

19.12.2025 (19:00 - 20:00) Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21)

Калядныя спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

20.12.2025 (15:00 - 17:00) Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Чытацкі клуб у Мінску абмяркуе "Чазенію" Караткевіча

21.12.2025 (17:00 - 19:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ