Анлайн-семінар пра сетку „H-Belarus“

04.12.2025 18:00 - 19:00 Анлайн Бясплатна

4 снежня адбудзецца заключнае мерапрыемства серыі анлайн-дыскусій Форума гістарычных даследаванняў Беларусі – практычны анлайн-семінар, прысвечаны сетцы „H-Belarus“.


Сетка „H-Belarus“, створаная ў верасні 2025 года, з’яўляецца часткай „H-Net Humanities & Social Sciences Online“ – новай платформы, якая аб’ядноўвае даследчыкаў, выкладчыкаў і спецыялістаў у галіне беларусазнаўства па ўсім свеце. 

Практычны семінар – выдатная нагода сустрэцца з рэдакцыйнай камандай, даведацца, як стаць часткай сеткі, далучыцца да рассылкі, зрабіць свой унёсак і атрымаць карысць ад камунікацыі з міжнароднай супольнасцю.

Уводзіны: Віктар Шадурскі, Форум гістарычных даследаванняў Беларусі

Удзельнікі:  Таня Арцімовіч, Універсітэт Эрфурта; Таццяна Астроўская, Інстытут гістарычных даследаванняў Усходняй Еўропы ім. Гердэра, Марбург; Сайман Льюіс, Універсітэт Брэмена; Жэня Міронава, Гарвардскі ўніверсітэт; Ёнатан Распэ, Універсітэт Цюрыха

Мадэрацыя: Курт Вулхайзер, Вольны даследчык


Вам можа быць цікава

Выстава Крысціны Мельнік-Субцэльнай «Перад красой тваёй маўчаць» у Мінску

27.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Ігара Цішына “Prints from the Last Folder” у Тбілісі

16.02.2026 16:00 - 15.03.2026 20:00 Licht gallery (19 Galaktion Tabidze St.)

Выстава «Фарба Лаб. Агонь. Вада» ў Гродне

19.02.2026 09:00 - 18.03.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Iva Sativa ў Вільні

21.03.2026 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ