Прага Францішака Скарыны

выезд з Мінска (Прага (Чэхія)) 195 еўра + 45 BYN

Запрашаем вас у найцікавейшае навуковае падарожжа ў чэскую Прагу 5-9 траўня 2017 года разам з доктарам філасофіі, доктарам сакральнай тэалогіі Ірынай Дубянецкай.

Ірына Міхайлаўна Дубянецкая — біблііст, доктар філасофіі, доктар сакральнае тэалогіі. Акадэмічны дырэктар Беларускага калегіюма.

“6 жніўня 1517 году — у дзень Перамянення Гасподняга — Францішак Скарына абвясціў Перамяненне для свайго народу: ён даў сваёй краіне друкаваную кнігу і тым самым улучыў яе ў еўрапейскія цывілізацыйныя зрухі , і больш за тое, ён даў сваім людзям Біблію — асноўны аб’яднаўчы тэкст Заходняга свету — на мове, набліжанай да народнай, і тым самым паставіў сваю культуру на самы перад тых цывілізацыйных зрухаў”.

Ірына Дубянецкая, “Дзеяслоў” №1 – 2017 (86)

Падчас вандроўкі па чэскай Празе мы з вамі наведаем тыя мясціны, дзе калісьці жыў і працаваў беларускі першадрукар Францішак Скарына:

Старамесцкая плошча ў гістарычным цэнтры Прагі;
Астранамічны гадзіннік на ратушы;
Будынак, дзе, па меркаваннях навукоўцаў, выйшла у свет першая друкаваная кніга на беларускай мове;
Сабор Святога Віта у Пражскім Градзе;
Карлаў мост;
Каралеўскія сады і паркі Прагі;
Таксама наведаем шмат іншых месцаў, звязаных з вядомым асветнікам і гуманістам.

Праграма падарожжа яшчэ будзе ўдакладняцца, чакаюцца цікавыя сустрэчы!

Падчас навуковага падарожжа з Ірынай Дубянецкай, разам мы будзем шукаць адказы на шэраг вострых пытанняў, звязаных з жыццем, сутнасцю дзейнасці і поглядамі Францішака Скарына, а таксама пытанняў, звязаных з фармаваннем беларускай ідэнтычнасці, напрыклад:

Чаму можна назваць 2017 год – годам 500-годдзя беларускай ідэнтычнасці;
Якое значэнне мелі пераклады Бібліі ў культуратворчым і нацыятворчым працэсах;
Як ідзе працэс перакладу Бібліі ў нашыя часы.

Кошт – 195 еўра + 45 BYN

Сюды ўключаны: транспартныя паслугі, пражыванне ў гатэлі і сняданкі, экскурсійнае абслугоўванне, медыцынская страхоўка.

Віза робіцца бясплатна.

Вялікая просьба, сябры: аб жаданні удзельнічаць неабходна паведаміць да 15.04.2017!

Калi вы ўжо вызначылiся адносна свайго ўдзелу ў падарожжы, то паведамце аб гэтым, патэлефанаваўшы па нумары: +375 (29) 180-28-38 Святлане


Вам можа быць цікава

Выстава «Чарнобыль — быль...» у Полацку

31.03.2026 11:00 - 03.05.2026 19:00 Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

NAVIBAND у Быдгашчы

08.04.2026 (20:00 - 22:00) Over the Under Pub (Dworcowa, 51)

Экскурсія па выставе Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

09.04.2026 (18:00 - 20:00) Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Прэзентацыя кнігі Нікі Беляўцовай «НяВершы» ў Мінску

15.04.2026 (19:00 - 21:00) прастора «Рэха» (унутры) (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ