• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Прага Францішка Скарыны

Пачатак: 03.08 (19:00)
Канец: 03.08 (19:00)
Выезд з Мінска ўвечары 3 жніўня
Кошт: 195 еўра + 35 BYN
Google

“Найвялікшы з усіх юбілеяў, які здольны змяніць фокус нашага самаразумення, надаць нам сілы і веры, з’яднаць і акрыліць”

Ірына Дубянецкая

3–7 жніўня 2017 года Беларускі Калегіюм запрашае ў навуковае падарожжа ў Прагу з Ірынай Дубянецкай.

У 2017-м годзе Беларусь адзначае адну з найважнейшых дат сваёй гісторыі і культуры – 500-годдзе беларускай друкаванай Бібліі, пачатак беларускага і ўсходнееўрапейскага кнігадруку.

Такое падарожжа можа адбыцца толькі аднойчы!

Мы апынемся там, дзе ўсё пачалося.

І ў той самы дзень…

Ірына Дубянецкая — біблііст, доктар тэалогіі, доктар філасофіі, Акадэмічны дырэктар  Беларускага Калегіюма.

“6 жніўня 1517 году — у дзень Перамянення Гасподняга — Францішак Скарына абвясціў Перамяненне для свайго народу: ён даў сваёй краіне друкаваную кнігу і тым самым улучыў яе ў еўрапейскія цывілізацыйныя зрухі , і больш за тое, ён даў сваім людзям Біблію — асноўны аб’яднаўчы тэкст Заходняга свету — на мове, набліжанай да народнай, і тым самым паставіў сваю культуру на самы перад тых цывілізацыйных зрухаў”.

Ірына Дубянецкая, “Дзеяслоў” №1 – 2017 (86)

Падчас вандроўкі па чэшскай Празе мы з вамі наведаем мясціны, дзе 500 гадоў таму жыў і працаваў беларускі першадрукар Францішак Скарына.

А 6 жніўня мы далучымся да шэсця, якое ладзіць пражская беларуская супольнасць!

Мы пройдзем па Старамесцкай плошчы ў гістарычным цэнтры Прагі, пабачым Астранамічны гадзіннік на ратушы, пабачым той самы будынак, дзе, магчыма,, выйшла у свет першая друкаваная беларуская кніга, пройдзем па незраўнаным Карлавым мосце, убачым гатычны Сабор Святога Віта у Пражскім Градзе.

Наведаем Каралеўскія сады і паркі Прагі, якія былі закладзеныя каралеўскм садоўнікам Францішакам Скарынам. Адведаем два помнікі Скарыну ў Празе, адзін з якіх у колішнім Клементынуме – славутай езуіцкай акадэміі, дзе ў 17 стагоддзі вучыліся Язэп Вельямін Руцкі і Рафал Корсак.

Мы нават зможам пачаставацца мясцовымі напоямі ды прысмакамі ў  карчме «У крале Брабанскего», блізу якой быў пражскі дом Скарыны. Ён яе напэўна ведаў і ў магчыма наведваў 500 гадоў таму!

І мы адчуем да сваім досведзе, што Прага любіць і захоўвае сваю гісторыю.

Таксама наведаем шмат іншых месцаў, насычаных беларускім духам – бо Прага ва ўсе часы давала прытулак нашым суайчыннікам, сярод якіх урадоўцы БНР, беларуская ўлюбёнка паэтка Ларыса Геніюш, легендарны спявак Міхась Забэйда-Суміцкі, Васіль Быкаў…

А таксама мы даследуем Прагу як адзін з найпрыгажэйшых гарадоў свету, чароўнае і містычнае места, дзе спалучаюцца, некранутыя часам і бяздумнымі адносінамі, розныя архітэктурныя стылі – часта ў межах аднога будынку! І дзе ўсе старыя дамы (а іх там не пералічыць) маюць свае легенды і гісторыі. А самае галоўнае, мы нават зможам пабачыць, якой была і магла б быць Беларусь – бо многія і многія ідэі, дэталі, вобразы архітэктуры і горадабудаўніцтва былі такімі самымі, як і ў нашай амаль дашчэнту зруйнаванай даўніне.

Па Празе з намі прагуляецца выдатны гісторык і літаратар выкшталцоны Сяржук Абламейка.

Па магчымасці адведаем адзін з чэшскіх замкаў, кожны з якіх – архітэктурны шэдэўр і гісторыка-кулькурная пэрліна…

Падчас мы будзем шукаць адказы на шэраг вострых пытанняў, звязаных з жыццем, сутнасцю дзейнасці і поглядамі Францішака Скарына, а таксама пытанняў, звязаных з беларускай гісторыяй ды фармаваннем сучаснай  беларускай ідэнтычнасці. Вось некаторы яз іх:

  • Чаму можна назваць 1517 год – пачаткам беларускай ідэнтычнасці;
  • Якое значэнне адыгралі пераклады Бібліі ў культуратворчых і нацыятворчых працэсах Еўропы і чаму так важна, што першай беларускай кнігаю была Біблія;
  • Як ідзе працэс перакладу Бібліі ў нашыя часы;
  • Што дало Беларусі 16 стагоддзе і што Беларусь 16 стагоддзя дала свету;
  • Чаму Беларусь сышла з еўрапейскага шляху, які праклаў для яе Скарына;
  • Што значыць перарваная традыцыя для сёняшняй Беларусі.

Кошт – 195 еўра + 35 BYN

Візы для ўдзельнікаў падарожжа бясплатныя.

Сюды ўключаны: транспартныя паслугі, пражыванне ў гатэлі і сняданкі, экскурсійнае абслугоўванне, медыцынская страхоўка.

Падарожжа пачнецца ў чацвер увечары 3 жніўня  – з тым, каб пераехаць мяжу і заначаваць ў Польшчы, а раніцай 4 жніўня выехаць у Прагу. Такім чынам ўвечары таго ж дня Прага будзе нашаю! Вяртаемся ў панядзелак 7 жніўня. Праезд у камфортным аўтобусе.

Калi вы ўжо вызначылiся адносна свайго ўдзелу ў падарожжы, то лiстуйце на [email protected]


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип