Прагляд дакументальнага фільма “Human”

30.08.2017 18:30 - 18:30 арт-прастора "Каўчэг" (пр. Перамогі, 2а, 2-гі паверх) Уваход вольны

Валантэрская Служба “Вясны” запрашае ўсіх ахвочых паглядзець і абмеркаваць усе тры часткі сусветна вядомага дакументальнага фільма Яна Артюса-Бертрана “Human” (арыгінал з рускімі субтытрамі), а першы з іх адбудзецца ўжо ў наступную сераду – 30 жніўня.

Што ж робіць нас людзьмі? Здольнасць любіць і змагацца? Тое, што мы смяемся? Плачам? Цікаўнасць? Імкненне да адкрыццяў? Рухомы гэтымі пытаннямі, рэжысэр і мастак Ян Артюс-Бертран правёў тры гады, збіраючы разам з камандай сапраўдныя гісторыі больш чым 2000 жанчын і мужчын з 60 краін, пры гэтым ніякіх асабістых дадзеных пра людзей у фільме няма. Гэта зроблена наўмысна, каб падкрэсліць падабенства 7 мільярдаў людзей, якія жывуць сёння на планеце Зямля.

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах абсалютна бясплатны.

Таксама вас будзе чакаць кава/гарбата і печыўкі :)

Будзем рады бачыць усіх – прыходзьце!

Размовы, меркаванні, спрэчкі вітаюцца.

Дзе: КОВЧЕГ арт-прастора, пр. Перамогі, 2а, 2-гі паверх, Гомель

Калі: 30 жніўня, збіраемся з 18:15, пачынаем а 18:30.

Мерапрыемства ў facebook.

Мерапрыемства ў VK.

 


Вам можа быць цікава

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

22.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ