Прагляд мультфільма «Маленькі прынц» па-беларуску!

23.06.2017 - 25.06.2017 19:00 - 19:00 кінатэатр «Масква» (пр. Пераможцаў, 13) Бясплатнае

«Беларускія ўікэнды» запрашаюць на прагляд цудоўнага мультфільма «Маленькі прынц» па-беларуску! Паказы адбудуцца 23-25 чэрвеня (пятніца-нядзеля), у к-т «Масква», пачатак а 19:00.  Глядзець трэйлер.

А перад праглядам мы прэзэнтуем першае ў гісторыі незалежнай Беларусі асобнае выданне знакамітай кнігі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы «Маленькі прынц» у перакладзе на беларускую мову! У гэтыя дні кнігу можна будзе набыць па зніжаным кошце, танней, чым пасля ў крамах.

Ролі ў мультфільме як заўжды агучвалі найлепшыя беларускія акцёры. Чакаем вас на гэтых выходных! Набыць квіткі і здабыць больш інфармацыі можна на bycard.by, ці ў касах кінатэатра «Масква» (тэлефон: 8 (017) 203-14-48).

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Сустрэча з Ігарам Шугалеевым у Рызе

29.07.2026 (18:45 - 20:00) Dabas muzejs (6 паверх) (Kr. Barona iela 4)

«Triangle» ў Мінску

30.07.2026 (19:30 - 21:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ