Семінар „Як супрацьстаяць моўным правакацыям“ у Варшаве і анлайн

30.11.2025 15:00 - 16:00 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11) Бясплатна

30 лістапада ў Варшаве і анлайн адбудзецца семінар „Як супрацьстаяць слоўным правакацыям і фактам дыскрымінацыі па нацыянальнай прыкмеце ў паўсядзённым жыцці“.


На семінары ў фармаце „круглага стала“ ўдзельнікі: 

✓ даведаюцца пра схему правакацыйных дзеянняў і іх функцыі; 

✓ даведаюцца пра катэгорыі людзей, схільных да правакацыйнай манеры зносін; 

✓ пазнаёмяцца з агульным метадам эфектыўнага ўзаемадзеяння з тымі, хто выкарыстоўвае слоўныя правакацыі; 

✓ пазнаёмяцца з відамі і спосабамі канструктыўных адказаў у сітуацыях камунікатыўных правакацый.

Удзельнікі змогуць папрацаваць на практыцы з магчымымі тыпамі слоўных правакацый і атрымаць адказы на свае пытанні.

Запрашаюцца: • палітвязні; • дабраахвотнікі; • рэпрасаваныя; • праваабаронцы; • журналісты незалежных медыяў; • людзі, якія пацярпелі ад рэжыма Лукашэнкі за сваю грамадзянскую пазіцыю; • людзі з абмежаванымі здольнасцямі

⬜️ Вядоўца семінара: Алена Грыбанова – крызісны псіхолаг, спецыялістка па працы з траўмай з больш чым 20-гадовым прафесійным досведам.

❗️ Удзел у семінары – дабраахвотны і бескаштоўны.


Вам можа быць цікава

Выстава Кацярыны Еўдакімавай “The Elephant in the Room” у Варшаве

22.11.2025 16:30 - 01.12.2025 18:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Акустычны Уладзімір Пугач у Брне

28.11.2025 (19:30 - 21:00) (Moravské nám.753/12)

NAVIBAND у Лодзі

30.11.2025 (20:00 - 22:00) Klub Wooltura (Wólczańska 40/42)

Анастасія Рыдлеўская ў Шчэціне

14.12.2025 (19:00 - 20:00) Klub Storrady (ulica Storrady Świętosławy 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ