“Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса” Л. Кэрала і “Караліна” Н. Геймана – для беларускіх дзетак і дарослых!

09.04.2017 16:00 - 16:00 Этнакрама "Цудоўня" (В.Траецкая, 14) Уваход вольны

Прэзентацыя ад перакладніц

Вера Бурлак, Дар’я Вашкевіч.

9 красавіка (нядзеля)
16.00
В.Траецкая, 14 (“Цудоўня”)

Льюіс Кэрал. “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”, Ніл Гэйман “Караліна” – хіба хтосьці не чуў пра гэтыя кнігі?

Дзве жанчыны-творцы падорылі беларускім дзеткам (і не толькі!) магчымасць прачытаць іх па-беларуску!

Запрашаем гарадзенцаў пазнаёміцца з перакладчыцамі і кнігамі, паслухаць, што ўкладзена ў гэтыя выданні, атрымаць асалоду і аўтографы. На прэзентацыі кнігі загавораць жывымі галасамі перакладніц і Алеся Дзянісава.

***

Сусветна вядомая казка Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса” – адзін з самых загадкавых твораў класічнай літаратуры Вялікабрытаніі, ужо другое стагоддзе вабіць як дзяцей, якім яна непасрэдна прызначалася, так і дарослых. Арыгінальныя ілюстрацыі Кацярыны Дубовік суправаджаюць у падарожжы ў Залюстэркавы свет і дазваляюць адчуць сябе ўдзельнікам фантастычнай гульні — шахматнай партыі, разыгранай Льюісам Кэралам. Спадар Льюіс – вялікі аматар гульні з вобразамі і словамі, таму не абы як цікава, як жа ягоныя моўныя загадкі разгаданыя ў беларускім перакладзе. Акрамя таго, Вера Бурлак – выдатная паэтка, падзеліцца таксама і ўласнымі паэтычнымі вобразамі, якія кранаюць і дзетак, і дарослых.

***

“Караліна” – гэта кніга, напісаная для дзяцей вядомым англійскім пісьменнікам-фантастам Нілам Гэйманам, але ёй зачытваюцца і дарослыя. Кніга, якая атрымала 16 прэстыжных літаратурных прэмій. Мультыплікацыйны фільм па водле яе таксама атрымаў некалькі прэмій і нават намінаваўся на «Оскар» за найлепшы анімацыйны фільм. Гэта кніга, перакладзеная на 30 моваў свету. Пісьменніца і перакладніца Дар’я Вашкевіч далучыла да гэтага карагоду і нашую мову, каб беларускія дзеці таксама раслі адважнымі..

Падрабязнасці па тэлефоне (33) 6232616 Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”

Даведка: Этнакрама «Цудоўня» (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.

 


Вам можа быць цікава

Купалле ў Белавежскай пушчы

06.07.2025 (18:00 - 22:00) Нацпарк «Белавежская пушча»

Фестываль абуджаных TUTAKA пад Беластокам

10.07.2025 13:00 - 13.07.2025 23:00 Паляна Барык (каля вёскі Гарадок на Падляшшы)

Спектакль «Экстрэмісты» ў Варшаве

16.07.2025 19:00 - 17.07.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ