«Праз рэйкі» — беларуская прэм’ера дакументалкі

17.12.2021 19:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

Самая чаканая падзея 2021. 

Студэнцтва, транспарт, бясконцы рух, і ўвогуле «можна было б зняць анімэ».


Дата: 17-га снежня.

Час: 19.00 (час мясцовы).

Месца: г. Мінск.

Узгадайце апошнія паўтары гады, пра што яны для вас? Падаецца, за гэты час свет перакульваўся і спрабаваў стаць на месца бясконцую колькасць разоў.

Чытаць па тэме: «Праз рэйкі»: фільм пра беларусаў Лодзі. Калейдаскоп, які дынамічна дакументуе важны перыяд для Беларусі

«Праз рэйкі» — дакументалка кантрастаў і настрою. Калейдаскоп, які дынамічна дакументуе важны перыяд для Беларусі, Лодзі і для шасці асобаў, якія распавядаюць свае гісторыі.

Студэнцтва — у любы час рухавік, а постіндустрыяльная і крыху постапакаліптычная Лодзь — ідэальная для стварэння новага. Ці не гэта прыцягвае замежных студэнтаў? А калі не гэта, то што? Запрашаем пазнаёміцца з досведамі беларускіх студэнтаў, іх шляхамі ў Лодзь і бачаннямі горада.

Рэйкі — адначасова супрацьлегласці, і паралелі, яны ўбягаюць у новае, не заўжды простае і не заўжды вядомае. Колькі ў Лодзі беларускага? А ў Беларусі лодзкага? Гэтыя рэйкі часам палохаюць, часам выклікаюць захапленне, часам перашкаджаюць, а часам робяцца нябачнай апорай.

Сакрэтная пляцоўка, уваход выключна па папярэдняй рэгістрацыі.

Адкрыццё рэзервацыі квіткоў — 15.12.2021.


Вам можа быць цікава

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Перфарматыўная чытка «Свінні» ў Варшаве

26.07.2026 (17:00 - 18:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

26.07.2026 (17:00 - 18:00) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ