Анлайн-прэзентацыя беларускага перакладу рамана Вольгі Такарчук “Кнігі Якуба”

28.10.2025 17:00 - 19:00 Старонка "Прасторы польскай культуры" Бясплатнае

У аўторак, 28 кастрычніка, у межах цыклу “Санаторый пад клепсідрай” ладзяць анлайн-прэзентацыю беларускага перакладу рамана Вольгі Такарчук “Кнігі Якуба” з удзелам перакладчыцы Марыны Шода.



Разам з мадэратарам Андрэем Хадановічам:

🔻 паразважаюць, як не даць гісторыі ператварыцца ў застылую форму, бо да праўды, як сцвярджае аўтарка, можна наблізіцца, толькі прымушаючы сябе рухацца, а статыка і застылая форма – гэта ўвасабленне смерці;

🔻 абмяркуюць спробу рэканструкцыі гісторыі Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. як шматнацыянальнай, шматкультурнай і шматканфесійнай, а таксама тое, якую ролю ў гэтай гісторыі граюць жанчыны;

🔻 падыскутуюць пра тое, хто такі Якуб Франк, жыццю і дзейнасці якога прысвечаны раман, - прарок ён або махляр, які стварыў містычную і прагматычную ерась, што не зважае на абмежаванні догмаў і традыцый;

🔻 паразмаўляюць пра тое, як аўтарка ўспрымае сваіх чытачоў і перакладчыкаў - людзей, якія надаюць яе тэкстам новае жыццё. 

Проста далучайцеся да трансляцыі ў падзеі на фэсбук-старонцы "Прасторы польскай культуры" ў прызначаны час.


Вам можа быць цікава

Калякалядны Вольскі ў Беластоку

19.12.2025 (19:00 - 21:00) Balance klub (Ireny Białówny 9/1)

Калядныя спеўкі ў Вільні

23.12.2025 (18:30 - 20:00) "Кропка" (Savičiaus g. 6)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ