Лекцыя "Крабавыя падарожжы" ў Мінску

02.11.2025 14:00 - 16:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47) 20 рублёў

У нядзелю, 2 лістапада, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца <b>лекцыя "Крабавыя падарожжы".



Што такое "Крабавыя падарожжы"?

Гэта не проста турызм, а філасофія даследавання краіны, дзе галоўнае - адысці ад пракладзеных дарог і адкрыць для сябе прыгажосць выпадковых гарадоў.

Спікерка - Ганна Прылуцкая, трэвел-блогерка, сапраўдная прыхільніца Беларусі, вядомая сваімі "Крабавымі падарожжамі".

Вас чакае:

👉 Раскрыццё канцэпцыі "Крабавых падарожжаў": даведаецеся, як спантаннасць і цікаўнасць дапамагаюць знайсці ўнікальныя месцы і атрымаць незабыўныя ўражанні.

👉 Чаму важна вывучаць "выпадковыя" гарады Беларусі: акунецеся ў атмасферу аўтэнтычнасці і даведаецеся, якія скарбы захоўваюць у сабе невялікія населеныя пункты.

👉 Практычныя парады і гайды для самастойных падарожнікаў: спадарыня Ганна падзеліцца сакрэтамі планавання паездак і раскажа, як максімальна эфектыўна выкарыстоўваць рэсурсы для даследавання краіны.

Квіткі - 20 рублёў (агляд экспазіцыі ўваходзіць у кошт). Рэгіструйцеся па cпасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы” ў Мінску

16.10.2025 18:00 - 16.11.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі))

Дэма-клас па мазаіцы "Гульня мармуру" ў Мінску

25.10.2025 (13:00 - 15:00) Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Матч "Рэал - Барселона" з каментаром ад Івуліна ў Варшаве

26.10.2025 (16:15 - 18:30) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ