Прэм'ера фільма «Смеласць» рэжысёра Аляксея Палуяна ў Тбілісі (16.12.2021)

16.12.2021 19:30 - 19:30 кавярня Mziuri (Chavchavadze Street, 2) Бясплатнае

Культурніцкая арганізацыя Kontaktobana запрашае на прэм’еру фільма «Смеласць» рэжысёра Аляксея Палуяна, які намінаваны на прэмію Оскар 2022 года ў катэгорыі дакументальных фільмаў. Фільм ужо быў паказаны на шматлікіх фэстывалях: Berlinale, CPH:DOX, Hot Docs, Visions du Réel і IDFA.


Дата: 16-га снежня.

Час: 19.30 (час мясцовы).

Месца: кавярня Mziuri, Chavchavadze Street, 2, Tbilisi.

Фільм «Смеласць» пра смелы і мірны супраціў трох акцёраў Беларускага Свабоднага тэатра, да пачатку і падчас пратэстаў, якія распачаліся ў Беларусі пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, і прапануе глыбокі асабісты погляд на сённяшнюю Беларусь.

Фільм на беларускай/рускай мове з субтытрамі на ангельскай мове. 

Працоўная мова дыскусіі — ангельская з перакладам на грузінскую.

Паказ фільма і панэльныя дыскусіі будуць праходзіць на адкрытым паветры. Арганізатары мерапрыемства забяспечаць гасцей смачным супам, пледамі і гарачай гарбатай.

З улікам новых COVID-рэгуляцый кожнаму госцю неабходна мець Green Pass.

Трэйлер і дадатковая інфармацыя: kontaktobana.org/courage


Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ