25 кастрычніка, у суботу, у Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля п’есе Славаміра Мрожака «Эмігранты».
Трагедыя, якая доўжыцца занадта доўга, непазбежна становіцца камедыяй.
Што адбываецца з намі, калі мы адарваныя ад дома?
Кім мы становімся? Як выжываем?
Як змяняемся ў гэтым новым і непрадказальным свеце?
Спектакль раскрые глыбіню і абсурднасць нашых перажыванняў. Дасць магчымасць убачыць знаёмыя рысы ў героях. Пасмяяцца і паплакаць разам з імі над нашым такім дзіўным жыццём.
У ролях — Павел Гарадніцкі, Зміцер Есяневіч, Анастасія Шпакоўская. Рэжысёрка — Анастасія Шпакоўская.
Працягласць — 1 г. 40 хв. Мова — руская з польскімі субтытрамі.
Квіткі коштам ад 130 злотых можна набыць па спасылцы.