Прэм’ера спектакля «Касандра» ў Познані

03.02.2024 - 04.02.2024 18:00 - 20:00 Barak Kultury (Al. Marcinkowskiego 21) 25 злотых


Гэтымі выходнымі, 3 і 4 лютага, Тэатр Эмігрант прэзентуе ў Познані новы спектакль «Касандра» паводле драмы Лесі Украінкі.




Дата: 3 і 4 лютага

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Barak Kultury, Al. Marcinkowskiego 21, Познань



Спектакль граюць на трох мовах: польскай, украінскай і беларускай.


Ён расказвае гісторыю Касандры, якая атрымала дар яснабачання але з-за праклёну, накладзенага Апалонам, ніхто не верыў у яе прадказанні. 

Вас чакае ўніверсальная аповесьць пра месца жанчыны ў грамадстве. Актрысы ўваходзяць у ролі вядомых постацяў з грэчаскай міфалогіі, ствараючы цікавае шматгалоссе ў апазыцыі да дамінуючых стэрэатыпаў. 

Рэжысёрка — Вольга Грыгараш.

У ролях: Алена Варакса, Анастасія Радкоўска, Юлія Касцючык, Людміла Ерамейчук, Наталля Шапавал, Наталля Ахтырская. 



Квіткі коштам 25 злотых можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Канцэрт хору «Артос» у Варшаве

22.08.2026 (19:00 - 20:10) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

23.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Зёлкавы вечар для паненак у Тбілісі

26.08.2026 (19:00 - 21:00) «but first cacao» (37 Alexander Griboedov St)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ