Прэм’ера спектакля «Крэмулятар» паводле Сашы Філіпенкі ў Лондане

12.10.2024 19:30 - 21:30 Peacock Theatre (Portugal St) ад 38 фунтаў


У суботу, 12 кастрычніка, у Лондане адбудзецца прэм’ера спектакля «Крэмулятар» паводле рамана Сашы Філіпенкі.






Дата і час: 12 кастрычніка ў 19.30

Месца: Peacock Theatre, Portugal St, Лондан 




«Крэмулятар» — гэта гісторыя лётчыка і белагвардзейскага афіцэра Пятра Несцярэнкі, які пасля працяглых нягод эміграцыі пачатку ХХ стагоддзя заключае дамову з Саветамі і вяртаецца на радзіму. 

Гэта гісторыя пра жангліраванне і выбар уласнай праўды, пра яе сціранне і непазнавальнасць для многіх пакаленняў, пра эміграцыю і вайну мінулага стагоддзя; пра веру, вялікае каханне, якое нічога не значыць, калі самы адданы глядач — тыран. 


Рэжысёр — Максім Дзізенка.


 Спектакль ідзе на рускай мове з ангельскімі субтытрамі. 


Квіткі коштам ад 38 фунтаў бярыце па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ