Прэм’ера спектакля «Radziva Prudok» паводле кнігі Андруся Горвата «Радзіва Прудок. Дзённік»

25.12.2021 19:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

Прэм’ера спектакля «Radziva Prudok» паводле кнігі Андруся Горвата «Радзіва Прудок. Дзённік» ад «Купалаўцы».


Дата: 25-га снежня.

Час: 19.00.

Спасылка на онлайн трансляцыю тут.

Вы чакалі, а мы стараліся наблізіць гэты момант як мага хутчэй! Настройвайце вашыя сэрцайкі!

Пазыўныя нашага радыё зноў у касмічным эфіры! Культавы спектакль, заснаваны на рэальных падзеях, расказвае пра жыццё Адруся Горвата — журналіста з Мінска, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, але ў нейкі момант вырашыў з’ехаць у палескую вёску Прудок — адбудоўваць дзедаву хату і адкрываць сваю паляшуцкую сутнасць. Гэта гісторыя стала дзённікам, дзённік — кнігай, кніга — спектаклем. Здаецца, тое было даўно, але муха Наташа, кот Ромка і паўкіло палескай зямлі — гэта той суплёт любові, які мы заўжды носім з сабою. 

Рэжысёр — Раман Падаляка 

Інсцэніроўка — Раман Падаляка, Міхась Зуй.


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ