Прэм’ера! “Матухна Кураж і яе дзеці”

21.01.2015 - 22.01.2015 19:00 - 22:00 Палац Культуры Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25) Бясплатнае

ПРЭМ’ЕРА! ПРЭМ’ЕРА! ПРЭМ’ЕРА!

Спектакль «МАТУХНА КУРАЖ І ЯЕ ДЗЕЦІ» паводле п’есы Б.Брэхта! На беларускай сцэне! На беларускай мове! У перакладзе самога Генадзя Бураўкіна!

ЛЕПШЫЯ АКЦЁРЫ, ЗНАКАМІТЫЯ МУЗЫКІ!
ТЭАТРАЛЬНЫ “ВЫБУХ” 2015 !

ТРАГЕДЫЮ і ФАРС спалучыў рэжысёр Міхаіл Лашыцкі, каб у яго спектаклі сумна не было!

Галоўная гераіня Ганна Фірлінг, гандлярка, вядомая пад імем Матухны Кураж, калясіць па Еўропе са сваім фургонам. Гэта адзіная крыніца існавання для яе і яе дзяцей – двух дарослых сыноў і нямой дачкі. Кураж корміцца за кошт вайны – мір ёй пагражае спусташэннем, аднак лёс яе дзяцей складваецца трагічна.

П’еса « Матухна Кураж і яе дзеці», напісаная напярэдадні Другой сусветнай вайны пра яшчэ больш даўнія баявыя падзеі, зноў актуальна сёння. Бо вайна – побач… Але што, па сутнасці, ёсць вайна? “Бітва за веру” або поле вялікай камерцыі ?! Высокія чалавечыя ідэалы або бесчалавечныя ўчынкі ?!

УПЕРШЫНЮ разам на адной сцэне музыкі з вядомых гуртоў “9 міліметр”, “НагУаль”, “ili-ili”, “NAKA”, “VuRaj”, “Zui”! Падыгрываць не будуць! Будуць граць – ГАЛОЎНУЮ РОЛЮ!

А з імі і зорная ростань беларускіх акцёраў: Святлана Анікей, Алена Сідарава, Надзея Анцыповіч, Анастасія Шпакоўская, Вольга Курэйчык, Алеся Самахавец, Алена Мазгова, Алесь Аўчыннікаў, Генадзь Гатоўчыц, Андрэй Саўчанка, Міхаіл Зуй, Дзмітрый Тумас, Генадзь Гаранскі, Андрэй Дробыш, Аляксандр Гуранок, Міхаіл Есьман, Дзмітрый Есяневіч, Сяргей Тоўсцікаў, Іван Трус, Валерый Кандрацьеў, Аляксандр Гуранок, Аляксей Яравенка, Максім Дубоўскі, Леанід Паўлёнак, Эрык Арлоў-Шынкус

Запрашаем на прэм’еру!

21-22 студзеня! 19.00 ! Палац культуры прафсаюзаў!!!


Вам можа быць цікава

Выстава «Парушаючы цішыню» ў Мінску

10.04.2025 18:00 - 01.06.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Прэм’ера спектакля «STATUS» у Варшаве

18.05.2025 (18:00 - 20:00) прастора «MIT» (Stalowa, 36)

Саша Філіпенка ва Уроцлаве

21.05.2025 (18:30 - 20:00) Klub Proza (Przejście Garncarskie 2)

Саша Філіпенка у Рызе

23.05.2025 (18:30 - 20:00) Rīgas Ebreju kopienas nams (Skolas iela 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ