Прэм’ерны спектаклік “Мама Му ў басейне” ад “Лямцавай батлейкі”

13.02.2016 11:00 - 13:00 Мінскі міжнародны кніжны кірмаш (Цэнтральная пляцоўка) (пр. Пераможцаў, 14) Бясплатнае

У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” запрашае вас на прэм’ерны спектаклік “Мама Му ў басейне” паводле кніжкі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр.

Вас чакаюць новыя прыгоды вяселай кароўкі ды яе найлепшага сябра Крумкача. Лялькі і дэкарацыі для спектакля зроблены ў традыцынай для Беларусі тэхніцы валяння з экалагічнага матэрыялу – воўны. Войлак=лямец. Таму тэатрык носіць назву “Лямцавая батлейка”.

Гісторыя тэатрыка блізка звязана з гісторыяй серыі кніжак пра Маму Му. Першы спектакль «Мама Му чытае» адбыўся разам з прэзентацыяй аднаіменнай кніжкі. За тры гады «Лямцавая батлейка» падцвердзіла свой фармат партатыўнага вандроўнага тэатра – спектаклі пабачылі дзеткі па ўсей Беларусі: у вялікіх гарадах і маленькіх весках, у дзіцячых прытулках і школах, у садках і бібліятэках.

Адметнасць новага спектаклю «Мама Му ў басейне» у тым, што скончыцца ен невялічкім майстар-класам, на якім дзеткі самі зробяць сувенірчык напамяць аб цудоўнай сустрэчы. А пачнецца ўсе традыцыйна з моўнай гульні. Весела ды натхняльна!

Чытайце кніжкі на роднай мове!


Вам можа быць цікава

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Максім Знак у Амстэрдаме

19.09.2026 (18:00 - 20:00) рэстаран «Pllek» (T.T. Neveritaweg 59)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ