Прэм’еры музычных праектаў, прысвечаных Сакрату Яновічу і Язэпу Драздовічу

19.05.2017 - 20.05.2017 23:00 - 19:00 клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62) 20-35 BYN

19 і 20 траўня запрашаем на прэм’еры музычных праектаў, прысвечаных выбітным дзеячам беларускай культуры – пісьменніку Сакрату Яновічу і мастаку Язэпу Драздовічу. Канцэрты пройдуць ў межах беларуска-польскага фестывалю Unsound Dislocation X Mental Force у клубе Re:Public.

Force Carriers (BY): Pavel Ambiont, Apex Sphere, VJ Solar Olga

Force Carriers – назва тэхна-лэйбла, які ў 2012 арганізавалі беларускія электронныя музыкі Павел Няхаеў і Аляксей Усіновіч ды відэа-артыстка Вольга Салахеева. Гэтак жа завецца іхні новы супольны лайв-праект, дэбютны выступ якога адбудзецца 19 траўня. Аўдыё-візуальная праграма ‘Eternal Wanderer’ (Вечны Вандроўнік), прысвечаная беларускаму мастаку-візіянеру Язэпу Драздовічу, раскажа пра жыццёвы шлях майстра мовай “містычна-фантастычнага” электра і тэхна.

Miniatury (PL/BY): Jacaszek, Port Mone Trio, Jerzy Osiennik

Супольны праект беларускага Port Mone Trio і польскіх музыкаў Michal Jacaszek і Jerzy Osiennik, натхненнем для якога сталі тэксты беларускага пісьменніка з Падляш’я – Сакрата Яновіча. Прэм’ера праекта адбылася летась на радзіме пісьменніка, у Крынках, што ля польска-беларускай мяжы. Музыкі і відэа-артыст Арцемі Калінін правядуць наступны тыдзень у адной з мінскіх студый, а вынікі сваёй працы прадставяць вечарам 20 траўня.

Aortha & Goron (BY)

20 траўня таксама адбудзецца прэм’ера новага альбому музычна-паэтычнага праекта Aortha & Goron (Зміцер Ладзес, Яўген Гарон, Дзіна Даніловіч), адкрытая рэпетыцыя якога прайшла ў сакавіку ў Музеі Азгура – http://34mag.net/post/mojj-sad-majo-pekla

Акрамя моцнага складу беларускіх электронных музыкаў і відэа-артыстаў, у праграме фестывалю выступы сусветна знакамітых музыкаў з Аўстраліі, ЗША, Нямеччыны, Польшчы, Расіі, Украіны ды Францыі, большасць з якіх ўпершыню зайграе на Беларусі.

Уся праграма фэста – http://mentalforce.by

Unsound Dislocation X Mental Force  — сімбіёз польскага Unsound Festival і беларускага Mental Force Festival, ініцыяванага камандай лэйблаў Foundamental Network і Force Carriers, да якіх далучылася МЕЧТА  — самая рэзанансная прома-група апошніх гадоў, чые тэхна-вечарыны прагрымелі на старых заводах і ў клубах Мінску.

Unsound Festival (Кракаў) заснаваў аўстралійскі пісьменнік Мэт Шульц у 2003 г.. Фэст

хутка стаў сусветна вядомым, дзякуючы выпускам у Нью-Йорку, Лондане, Таронта і Адэлаідзе, дзе смела спалучалася танцавальная электроніка і музычны авангард.

У 2007-2008 Мінск ужо прыняў чатыры выпускі Unsound Festival, якія сталі легендай. Выступы на адной пляцоўцы з замежнымі калегамі, сумесная студыйная праца над зборнікам ‘Connections’  — усё гэта дала моцны імпульс развіццю электроннай сцэны Беларусі, стварыла творчыя кантакты і зрабіла нашых музыкаў больш вядомымі ў свеце. Dislocation  — новая серыя падзеяў Unsound Festival у краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, мэта якіх – аб’яднаць міжнародную і лакальныя сцэны. Апроч Мінску, у 2017 годзе фэсты Unsound Dislocation пройдуць у Алматы, Львове, Казані іншых гарадах.

Фестываль Unsound Dislocation X Mental Force пройдзе пры ласкавай падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску, Інстытута Адама Міцкевіча, Польскага Інстытута ў Мінску, Пасольства Французскай Рэспублікі ў Беларусі. Афіцыйны гатэль фестывалю  — “Гарні”. Партнёры: «АЖУР Груп», DJShop.by, канферэнцыя Create IT!

Білеты можна купіць на сайце фестывалю MentalForce.by. Кошт: 20-35 BYN. Даведкі па пытаннях пакупкі білетаў: +375 29 1994437 (ІП Юлія Кавязіна)

Старонка ў Facebook https://facebook.com/MentalForceFestival

Падзея ў Facebook: https://facebook.com/events/285399301880099/

Падзея ў Vk.com https://vk.com/unsoundxmentalforce


Вам можа быць цікава

Выстава відзікаў у Мінску

24.04.2025 11:00 - 25.05.2025 18:00 Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

«Красная зелень» у Варшаве

20.05.2025 (19:30 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska, 5)

«Крамбамбуля» ў Вільні

31.05.2025 (19:00 - 21:00) Vakaris (A. Stulginskio g.8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ