Лекцыя «Знакі часу. Знакі лёсу» на лецішчы Быкава ў Ждановічах

02.08.2026 14:00 - 16:00 Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62) 10 рублёў



У нядзелю, 2 жніўня, у музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах адбудзецца аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча і Ірыны Князевай да 40-годдзя выхаду кінафільма «Знак бяды» «Знакі часу. Знакі лёсу». 



У 2026 годзе мы адзначаем 40 год з дня першага выхаду на экран кінастужкі «Знак бяды». Пра тое, як нараджаўся фільм, даведаецеся з лекцыі. 

Па сваёй трагічнасці і насычанасці дзеяння аповесць «Знак бяды» лічыцца самым антываенным творам Васіля Быкава. Адным з першых чытачоў рукапіса аповесці стаў Міхаіл Пташук. 

Рэжысёр убачыў у творы лёс сваёй маці, сваёй сям’і. З гэтага моманту і пачынаецца адлік у гісторыі стварэння знакавага фільма Міхаіла Пташука, які трывала займае адну з пазіцый у топ-10 лепшых фільмаў пра вайну. 


Уваход — 10 рублёў. Запісвайцеся па нумары +375 29 811 21 85.


 


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Рэнесанс: бясконцае натхненне» ў Гродне

16.07.2026 09:00 - 02.08.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Андрэй Хадановіч ва Уроцлаве

28.07.2026 (19:00 - 21:00) Klub Proza (Przejście Garncarskie 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ