Прэзентацыя кнігі беларускага паэта з Канады Юрася Шамецькі “Непрадказальнае”

10.05.2019 18:00 - 20:30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13) Уваход вольны
10 траўня (пятніца) у Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя новай кнігі беларускага паэта з Канады Юрася Шамецькі “Непрадказальнае”. Музычны госць – Андрусь Такінданг. Пачатак а 18-й. Уваход вольны.

Юрась Шамецька нарадзіўся ў Мінску, а з 1997 года жыве і працуе ў Канадзе. Аматары паэзіі ведаюць яго па першай кнізе, названай “Шлях да вяртання”. Другі зборнік вершаў названы метафарычна. Атава — гэта не толькі горад, дзе жыве паэт, але і трава, што вырасла пасля першай касавіцы, якая сімвалізуе вечнае перараджэнне і абнаўленне.

Творы Юрася Шамецькі пашыраюць прастору беларускай паэзіі не толькі геаграфічна, але і канцэптуальна. Кожны, хто прачытае кнігу, зможа пагадзіцца, што яго паэтычнае вяртанне на радзіму адбываецца па-сапраўднаму таленавіта і пераканаўча.




Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ