Прэзентацыя кнiгi «Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў»

17.04.2013 18:30 - 20:00 ZНЯТА STUDIO (вул. Кастрычнiцкая, 19М) Бясплатнае

Прэзентацыя кнiгi «Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў»

Дата: 17 красавiка, 18.30
Месца: ZНЯТА STUDIO (г. Мiнск, вул. Кастрычнiцкая, 19М)
Для рэгiстрацыi: дасылайце iмя и e-mail на адрас yana@znyata.com
Кантакт для даведак: Яна Галынская, +375 29 708 24 86

Фотапартал ZНЯТА запрашае на прэзентацыю кнігi з серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў» – «Беларусы ў фотаздымках  Ісака Сербава 1911–1912 гадоў». Наш госць – складальнiк, аўтар уступнага артыкула Вольга Аляксандраўна Лабачэўская.

У альбоме ўпершыню публікуецца 442 арыгінальных этнаграфічных фотаздымкаў выдатнага беларускага этнографа  Ісака Абрамавіча Сербава (1871–1943), якія захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Вільнюскага універсітэта (Літва). Фотаздымкі былі створаны падчас навуковых экспедыцый этнографа па Беларусі ў 1911–1912 гг. па заданні Паўночна-Заходняга аддзела Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства ў Вільні.

У сваіх фотаработах І.А. Сербаў  адлюстраваў для нашчадкаў традыцыйную беларускую вёску напярэдадні Першай сусветнай вайны і рэвалюцый 1917 года.  Выданне адрасавана ўсім, хто  цікавіцца этнаграфіяй, культурай, традыцыйным адзеннем, архітэктурай Беларусі, гісторыяй развіцця  беларускай фатаграфіі. Арыгіналы фотаздымкаў захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Вільнюскага універсітэта.

На сустрэчы пойдзе размова пра:

– гісторыю беларускай этнаграфічнай фатаграфіі ў пачатку ХХ ст.
– гісторыю стварэння фотаздымкаў І.А. Сербава ў 1911 – 1913 гг.
– метады  этнаграфічнага фатаграфавання ў пачатку ХХ ст.
– лёс калекцыі фотаздымкаў І.А. Сербава
– этнаграфічныя фотаздымкі як сродак нацыянальнай ідэнтыфікацыі.

У якасці бонуса ўдзельнікам сустрэчы быдзе прапанавана анонс-прэзентацыя невядомай калекцыі самых ранніх беларускіх краязнаўчых фотаздымкаў 1867 года, зробленых Міхаілам Кусцінскім.

Вольга Аляксандраўна Лабачэўская

Дацэнт кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт. Вывучае пытанні тэорыі і гісторыі беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, промыслаў і рамёстваў, гісторыю этнаграфічнай фатаграфіі на Беларусі. Аўтар больш 200 публікацый, у тым ліку навуковых манаграфій, раздзелаў у калектыўных манаграфіях, навукова-папулярных выданнях.

У Вільні адбудзецца прэзентацыя рарытэтнага фотаальбома пра беларусаў

У Вільні адбудзецца прэзентацыя рарытэтнага фотаальбома пра беларусаў

У Вільні адбудзецца прэзентацыя рарытэтнага фотаальбома пра беларусаў

Крынiца: znyata.com


Вам можа быць цікава

SOYUZ у Варшаве

22.03.2026 (19:00 - 19:00) NIEBO (Nowy Świat 21C)

Канцэрт «Жавароначкі, прыляціце» ў Мінску

24.03.2026 (18:00 - 20:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Відэапаказ спектакля «Дзяды» ў Браціславе

26.03.2026 (17:30 - 19:30) Bratislavska platfotma mladych (Štefánikova 35)

Iva Sativa ў Тбілісі

29.03.2026 (21:00 - 23:00) Mechanica Club (9 Dimitri Uznadze St.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ