Прэзентацыя кнігі “Зкімбы-зымбы” Аляксандра Л.

15.05.2013 17:00 - 19:00 Кнігарня “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а) Бясплатнае

b-dz_lukashuk-print

15 мая ў кнігарні “ЛогвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксандра Л. “Зкімбы-зымбы”. Выданне пабачыла свет у серыі “Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў”. У вечарыне возьмуць удзел Валянцін Акудовіч, Уладзімер Арлоў, Аляксандар Лукашук, Генадзь Мацур, Уладзімір Някляеў, Пятро Садоўскі, Барыс Пятровіч. Пачатак у 17.00. Уваход вольны.

Кніга Аляксандра Л. “Зкімбы-зымбы” ўяўляе з сябе суплёт рознажанравых эсэ: тут і аповеды пра сям’ю, і разгляданне каранёў радаводнага дрэва, і згадкі пра ранняе дзяцінства (першы раздзел), і гісторыі са станаўлення прафесійнай дзейнасці.

Знакамітыя асобы, з якімі цягам жыцця сустракаўся і працаваў аўтар, прадстаўленыя ў адмысловых дэкарацыях — не можа быць тэатра больш праўдзівага за жыццё — у святле ўспамінаў, у розных месцах, часах, краінах і гарадах.

Мастакі, фатографы, рэжысёры, пісьменнікі, грамадскія дзеячы, якія яшчэ жывуць і ствараюць або ўжо адышлі — кожнаму з іх, сяброў і калегаў, у кнізе ўдзеленая ўвага. Найноўшасць незаўважна пераплятаецца з успамінамі шматгадовай даўніны.

Асобнае месца ў кнізе Аляксандра Л. адведзенае Васілю Быкаву, з якім аўтар кантактаваў, ліставаўся. Былі зробленыя шматлікія матэрыялы на Радыё Свабода з удзелам Васіля Уладзіміравіча. У выданні можна азнаёміцца з інтэрв’ю пісьменніка розных гадоў, з аповедамі, многія дэталі якіх раскрываюць жыццё Быкава ў эміграцыі.

Прэсавая служба СБП (http://lit-bel.org/by/news/3824.html)


Вам можа быць цікава

Маляваныч у Дзюсельдорфе

29.03.2026 (15:15 - 18:30) Theatermuseum Düsseldorf (Jägerhofstraße 1)

Майстар-клас па вырабе Велікоднага вяночка ў Гомелі (12+)

04.04.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ