Прэзентацыя сайта Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі

03.12.2015 19:00 - 21:00 галерэя Ў (пр. Незалежнасці 37а) Бясплатнае

3 снежня а 19:00 галерэі Ў (пр. Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзэнтацыя сайта Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі
represii.net

Матэрыялы для гэтага музея:  аўдыё- і відэаінтэрв’ю з ахвярамі савецкай сістэмы, дакументы, фотаздымкі – збіраліся цягам 8-мі гадоў, пачынаючы з 2007-га года.

Асноўнай мэтай музея з’яўляецца захаванне памяці пра савецкія рэпрэсіі, а таксама распаўсюд і данясенне да грамадства ведаў пра трагічныя падзеі савецкага мінулага праз асабістыя сведчанні канкрэтных асобаў – ахвяраў і сведкаў камуністычных рэпрэсіяў.

У прэзэнтацыі возьмуць удзел вядомыя гісторыкі, музеязнаўцы, грамадскія дзеячы. Чакаюцца выступы спевакоў Таццяны Грыневіч, Андрэя Мельнікава і Касі Камоцкай.

Падчас прэзэнтацыі будуць падведзеныя вынікі і ўзнагароджаныя пераможцы першага гарадскога квэста Музея савецкіх рэпрэсіяў, які адбыўся 31 кастрычніка ў Менску.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх людзей, неабыякавых да трагічных старонак гісторыі Беларусі 20 стагоддзя, да жахлівых камуністычных рэпрэсіяў у Беларусі, чые наступствы адчуваюцца ў нашым грамадстве і сёння.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

10.09.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Канцэрт «Шэдэўры сусветнай арганнай музыкі» ў Гродне

12.09.2026 (19:00 - 21:00) Лютэранская царква св. Іаана (вул. Акадэмічная 7А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ