Прэзентацыя адукацыйных магчымасцяў у ЗША для беларусаў ва Уроцлаве

26.06.2024 18:00 - 20:00 Вроцлаўскі ўніверсітэт (ul. Szewska 49) Бясплатнае


У сераду, 26 чэрвеня, «Амерыканскія рады па міжнароднай адукацыі» запрашаюць усіх зацікаўленых на прэзентацыю адукацыйных магчымасцяў у ЗША для беларускіх грамадзян і грамадзянак ва Уроцлаве.






Дата: 26 чэрвеня

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: Вроцлаўскі ўніверсітэт, ul. Szewska 49, Вроцлаў 



На прэзентацыі распавядуць пра існуючыя прафесійныя і акадэмічныя праграмы абмену з поўным фінансаваннем для:

 старшакласнікаў і студэнтаў; 

настаўнікаў і выкладчыкаў;

 даследчыкаў і навукоўцаў; 

прадпрымальнікаў і дасведчаных маладых спецыялістаў у розных прафесійных галінах.



 Акрамя таго, Кансультацыйны цэнтр EducationUSA падзеліцца карыснай інфармацыяй і магчымасцямі для тых, хто хоча самастойна паступіць у амерыканскія ВНУ на праграмы бакалаўрыята, магiстратуры цi дактарантуры. 




Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Імпрэза да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Запрудніка ў Саўт-Рыверы

09.08.2026 (12:00 - 14:00) Царква Св. Еўфрасінні Полацкай (284 Whitehead Ave)

Роварны прабег салідарнасці ў Вільні

09.08.2026 (12:30 - 14:30) Кафедральная плошча

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ