Роварны прабег салідарнасці ў Вільні

09.08.2026 12:30 - 14:30 Кафедральная плошча Бясплатнае
9 жніўня ў Вільні можна будзе далучыцца да Беларускага роварнага прабегу салідарнасці.

Маршрут пройдзе ад Кафедральнай плошчы праз Алею беларускай дэмакратыі на набярэжнай насупраць Сейма і завершыцца вяртаннем на Кафедральную плошчу. 

Далучацца можна на роварах, самакатах або іншых сродках мікрамабільнасці 

Арганізатары просяць не забывацца браць з сабой беларускія і літоўскія сцягі, нацыянальную сімволіку і добры настрой! 

Важна: тыя, хто клапоціцца пра сваю бяспеку, могуць закрыць твар.

Пры сабе неабходна мець дакумент, які пацвярджае асобу.



Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ