Прэзентацыя артбука «Bloodlands 20/22» у Таліне

09.08.2023 18:30 - 20:00 (Rüütli, 4) Бясплатнае
 

У сераду, 9 жніўня, у Таліне прэзентуюць артбук «Bloodlands 20/22», які з агульнай дэкаланіальнай лінзай разглядае Беларусь і Украіну.



 Дата: 9 жніўня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Rüütli, 4, Талін


«Bloodlands 20/22» — гэта дыхтоўны фотаальбом з вершамі, створаны Алесем Плоткам і фатографамі Алесем Пілецкім і Станіславам Крупажам. 


У фокусе аўтараў — «крывавыя землі», Беларусь і Украіна, і іх пакутліва розны шлях дэкаланізацыі. 

Акрамя аўтарскіх твораў кніга змяшчае некалькі перакладаў украінскіх літаратараў. 

Усе сродкі ад продажу кнігі ідуць на падтрымку рэабілітацыйнага цэнтра «Ланка», створанага беларусамі ва Украіне для ваяроў-замежнікаў, найперш беларусаў.


 Кнігу прэзентуе адзін з аўтараў Алесь Плотка. 

Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу (кошт — 20 еўра) за наяўныя грошы ці праз прамы данат на цэнтр «Ланка». 

Усе атрыманыя сродкі ад продажу кнігі будуць пералічаны ў рэабілітацыйны цэнтр «Ланка». 

Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Estdev і Міністэрства замежных спраў Эстоніі. 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Майстар-класы ў Мінску

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Дзень памяці Якуба Коласа ў Мінску

13.08.2026 (13:10 - 16:30) Вайсковыя могілкі (вул. Казлова, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ