Прэзентацыя даследавання «Поле незалежнай беларускай культуры 2024: актары, выклікі, будучыня»

12.12.2024 16:00 - 18:00 анлайн Бясплатнае


 У чацвер, 12 снежня, Беларуская Рада Культуры прэзентуе вынікі даследавання «Поле незалежнай беларускай культуры 2024: актары, выклікі, будучыня».








Дата і час: 12 снежня ў 16.00 (час СЕТ, гэта 18.00 па Мінску і 17.00 па Вільні)

Месца: зум 





Беларускі культурны ландшафт моцна змяніўся за апошнія гады.

 Праз рэпрэсіі, што застаюцца адным з ключавых фактараў, НДА, актыўныя ў сферы, цалкам або часткова перанеслі сваю дзейнасць за межы Беларусі. 

У эміграцыі з’явілася вялікая колькасць новых ініцыятыў, творчых калектываў, арганізацый рознай ступені ўстойлівасці і інстытуцыяналізацыі. 

Адбываюцца працэсы яднання дзеля большых супольных справаў.

 Праблемы культуры цяпер роўныя актуальнаму палітычнаму парадку дня, салідарнасці, праблемам грамадзянскай супольнасці. 

Усе гэтыя працэсы вартыя фіксацыі і вывучэння як адметныя рысы нашага часу. 

Даследаванне, што будзе прадстаўленае падчас прэзентацыі, праводзілася ў кастрычніку — лістападзе 2024 г. і сталася працягам працы, выкананай напрыканцы 2023 года. 




Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава «Фарба Лаб. Агонь. Вада» ў Гродне

19.02.2026 09:00 - 18.03.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ