Прэзентацыя факсімільнага выдання кнігі Максіма Багдановіча «Вянок» у Мінску

10.06.2025 17:00 - 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Бясплатнае

 

У аўторак, 10 чэрвеня, у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя факсімільнага выдання зборніка Максіма Багдановіча «Вянок»





У далёкім 1913 годзе, у Вільні, убачыў свет першы зборнік вершаў Максіма Багдановіча «Вянок». 

У першай рэцэнзіі на кнігу крытык Антон Луцкевіч параўноўваў паэзію маладога беларускага аўтара з чыстай халоднай крынічнай вадой, што асвяжае душы людзей. 

Больш за стагоддзе мінула з таго часу, з друку выйшла шмат кніг Максіма Багдановіча, але маленькая, сціпла выдадзеная кніга паэзіі застаецца запатрабаванай.

 У 1985 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» было падрыхтавана першае факсімільнае выданне «Вянка», тыраж у 10 тысяч асобнікаў разышоўся ледзь не імгненна. 

Былі і яшчэ перавыданні, і яны знайшлі сваіх гаспадароў, а інтарэс да асобы паэта і да яго вечнай паэзіі не знікае. 

Новае факсімільнае выданне кнігі «Вянок» выдадзена ў 2025 годзе ў межах дзяржаўна-прыватнага супрацоўніцтва пры падтрымцы кампаніі «ЛОДЭ» і крамы «Акадэмічная кніга». 


Уваход вольны. 



Вам можа быць цікава

Адкрыццё прасторы «Золак» у Вільні

14.06.2025 11:00 - 15.06.2025 03:00 Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Сустрэча з Уладзімірам Казловым у Варшаве

20.06.2025 (19:00 - 21:00) Букіністка (ul. Wieniawskiego, 5j)

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

21.06.2025 14:00 - 22.06.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ