Першая беларуская анлайн школа ва Украіне пачынае набор навучэнцаў на новы 2025-2026 год. Заснавальніца незалежнай адукацыйнай інстытуцыі, беларуская акторка і музыкант Анастасія Шпакоўская запрашае дзяцей ў школу з беларускім напрамкам. Па сканчэнні яе выпускнікі атрымоўваюць паўнавартусную адукацыю з атэстацыяй дзяржаўнага ўзору Украіны, піша reform.news.
Фота: сайт Першай беларуская анлайн школы
Гэта ўжо будзе шосты набор у школу з моманту яе адкрыцця ў 2020 годзе. За гэты час інстытуцыя дапамагла 254 дзецям з Беларусі (часова ці пастаянна) атрымліваць адукацыю на роднай мове.
«За час працы мы здзейснілі ўжо пяць выпускаў навучэнцаў, агулам выдалі 54 атэстаты аб базавай адукацыі і 24 аб сярэдняй дзяржаўнага ўзору Украіны, — распавядае Анастасія Шпакоўская. — У нас навучаюцца беларускія дзеці з 12 краін: Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Паўночнай Македоніі, Грузіі, Нямеччыны, Кіпра, Турэччыны, Партугаліі, ААЭ і Чарнагорыі, ЗША і Японіі.
Падкрэсліваю, што мы даём паўнавартасную адукацыю — класічныя школьныя заняткі з настаўнікамі», — заўважае руплівіца.
Залічэнне ідзе ў 4-10 класы з наступным заканчэннем 11 класаў уключна (залічыць толькі ў 11 клас арганізатары школы не могуць з-за патрабаванняў ўкраінскага заканадаўства).
Анлайн навучанне адбываецца 5 дзён у тыдзень па 4-5 урокаў у дзень.
У кожным класе — невялікая колькасць вучняў (ад 3-х да 7-8-мі дзяцей), што можа лічыць практычна як індывідуальнае рэпетытарства, якое дазваляе дзецям лепш засвойваць матэрыял.
Наяўнасць хатняга задання для замацавання пройдзенага матэрыялу.
Урокі праходзяць на базе беларускай вучэбнай праграмы на расійскай і беларускай мовах. Прадмет ўкраінскай мовы і літаратуры выкладаецца на ўкраінскай мове, але ў дзетак няма абсалютна ніякай праблемы з камунікацыяй з настаўнікам.
Адсутнасць усялякай ідэалогіі або прапаганды — у школе дзяцей вучаць узаемапавазе, суперажыванню і падтрымцы.
Анастасія Шпакоўская падкрэслівае, што анлайн школа — некамерцыйная арганізацыя, і аплата з вучняў бярэцца толькі для самазабеспячэння інстытуцыі.
«Але многія бацькі знаходзяцца у цяжкіх умовах у сувязі з вымушанай эміграцыяй, таму не заўсёды могуць аплаціць увесь кошт навучання іх дзяцей. У сувязі з гэтым наша школа мае патрэбу ў падтрымцы і салідарнасці. Любая сума няхай гэта будзе 5-10 еўра або 200-500 еўра дапаможа нам працягнуць навучанне нашых дзяцей, бо дзеці гэта наша з вамі будучыня», — звяртаецца да супольнасці Анастасія Шпакоўская.