Прэзентацыя кнігі «Беларуская мова ад А да Я» ў Мінску

17.02.2025 18:00 - 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 6,50 рублі

 

У панядзелак, 17 лютага, у музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя кнігі «Беларуская мова ад А да Я» ў межах музейнага праекта «ЛІТ.ЧЫТ.»

 




У кнізе ў папулярнай форме распавядаецца пра галоўныя падзеі ў гісторыі развіцця нацыянальнай мовы, яе адметныя рысы, знакавыя пісьмовыя помнікі і сучасныя слоўнікавыя выданні.

Прыводзяцца цікавыя моўныя факты, выказванні паэтаў і пісьменнікаў пра роднае слова, самабытная лексіка, прыказкі, якія адлюстроўваюць каларыт беларускай мовы.

Выданне адрасавана ўсім, хто цікавіцца мінулым і сучаснасцю беларускай мовы і жадае далучыцца да яе скарбаў.


Уваход — 6,50 рублі.




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ