Прэзентацыя кнігі «Бягучы застой: Беларусь — рэвалюцыя і яе наступствы» ў Вене

10.06.2025 19:00 - 21:00 Dialogbüro (Eßlinggasse 9/6) Бясплатнае


 У аўторак, 10 чэрвеня, у Вене адбудзецца прэзентацыя кнігі «Бягучы застой: Беларусь — рэвалюцыя і яе наступствы» і размова з аўтарам Інга Пецам. 





У 2020 годзе мільёны людзей выйшлі на вуліцы супраць рэжыму Лукашэнкі. Той адказаў жорсткімі рэпрэсіямі, тысячы людзей сёння з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі. 

З 2022 года краіна таксама знаходзіцца пад гібрыднай акупацыяй расійскага рэжыму, які вядзе агрэсійную вайну супраць Украіны і з тэрыторыі Беларусі. 

Рызыкі страты незалежнасці Беларусі растуць. 

 Якія наступствы рэпрэсій для грамадства? 

 Як выглядае паўсядзённае жыццё і атмасфера ў Беларусі? 

 Што робяць прыхільнікі рэжыму і кіраўніцтва апазіцыі ў выгнанні? 

 Ці можна сабе ўявіць змены? 


Інга Пец, адзін з найлепшых знаўцаў гісторыі, культуры і палітыкі Беларусі, спрабуе адказваць на гэтыя пытанні ў кнізе. 


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. 



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ