Прэзентацыя кнігі Ганны Комар у Вільні

16.03.2024 16:30 - 18:30 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20) Бясплатнае

16 сакавіка у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адбудзецца прэзентацыя кнігі дакументальнай прозы Ганны Комар «Калі я выйду на волю».

Кніга дакументальнай прозы «Калі я выйду на волю» апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто зазналі міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне ў той самы час, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі ў тыя дні.

Падрабязней пра кнігу чытайце па спасылцы.

Дата: 16 сакавіка

Час: а 16.30 (час мясцовы)

Месца: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20, Вільня


Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Максім Знак у Амстэрдаме

19.09.2026 (18:00 - 20:00) рэстаран «Pllek» (T.T. Neveritaweg 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ