Прэзентацыя кнігі «І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі» ў Вільні

18.05.2025 17:00 - 19:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатнае



 У нядзелю, 18 траўня, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча адбудзецца прэзентацыя кнігі Вольгі Барышнікавай «І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі».






Кніга з’явілася на свет як памяць пра вясковых спевакоў-старавераў заходняга Падзвіння, якія пранеслі скрозь стагоддзі сваю багатую культурную спадчыну. Як памяць пра тыя даўнейшыя песні, што бясследна знікаюць разам з адыходам у лепшы свет людзей старэйшага веку.

Спадарыня Вольга распавядзе пра тое, як літаральна па крупіцах адбываўся пошук музычнага фальклору старавераў у фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях ды шматлікіх архівах.

Пачуеце гісторыі з жыцця вясковых спевакоў і спявачак, якія раскрываюць кантэкст, у якім існавалі і выконваліся песні.

А некаторыя з песен, прадстаўленыя ў зборніку, паслухаеце ў аўтэнтычным і сучасным выкананні.



Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Фотавыстава Сяргея Тарасюка «Мая душа ў пейзажы» ў Гродне

20.06.2025 17:30 - 07.07.2025 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Купалле ў Лідскім замку

05.07.2025 (19:00 - 23:00) Лідскі замак

Фестываль «Наш Грунвальд-2025» у Дудутках

19.07.2025 11:00 - 20.07.2025 17:00 музейны комплекс «Дудуткі»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ