Прэзентацыя кнігі Ігара Бабкова «Адам Клакоцкі і яго цені» ў Вільні

13.06.2025 18:30 - 20:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатнае



У пятніцу, 13 чэрвеня, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча адбудзецца прэзентацыя кнігі Ігара Бабкова «Адам Клакоцкі і яго цені». 





Беларускі магічны тэатр 20-га стагоддзя: персанажы, сны, сюжэты, культурныя коды. 

Раман пра Адама Клакоцкага — гэта класічная гісторыя посткласічнай беларускай літаратуры, у якой тутэйшая рэчаіснасць разглядаецца праз магічны крышталь сноў і мрояў. Кніга выйшла ў новай рэдакцыі ў выдавецтве «Логвінаў» у 2025 годзе. 

У дыскусіі бяруць удзел уважлівыя чытачы і літаратурныя крытыкі, а таксама выдаўца, аўтар, і некаторыя персанажы рамана. 

Мадэратары — Ігар Логвінаў і Ян Адам Марыя Клакоцкі. 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Фрыда» у Гомелі (12+)

18.04.2025 18:00 - 29.06.2025 18:00 (праспект Леніна, 43)

Дуэт «Котра» ў Вільні

11.06.2025 (20:00 - 22:00) Карчма 1863 (Bokšto g.2)

«Петля Пристрастия» ў Варшаве

22.06.2025 (20:00 - 22:00) Hydrozagadka (11 Listopada 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ