Прэзентацыя кнігі Колі Сулімы «Веласіпедная вуліца, 51» у Берліне

13.03.2025 19:00 - 21:00 Babel Books Berlin (Bernauer Str. 49) Бясплатнае


У чацвер, 13 сакавіка, у Берліне адбудзецца прэзентацыя кнігі Колі Сулімы «Веласіпедная вуліца, 51».





«Мяне клічуць Суліма.

Я нарадзіўся і вырас у Менску, потым жыў у Каліфорніі, а зараз у Берліне. Мне тут падабаецца — гэты горад даў мне дах над галавой і ложак з „Ікеі“, прэтцэль у адну руку і шніцаль у іншую. Прымусіў працаваць, вядома, але без гэтага ніяк.

Я жыў у сямі кватэрах сямі раёнаў Берліна і напісаў кнігу пра гэтае падарожжа, яна называецца „Веласіпедная вуліца, 51“.

Гэтая кніга — як аўтобус, які вязе людзей па горадзе, вы можаце зайсці і выйсці, дзе спадабаецца, убачыць тутэйшых моднікаў, бамжоў і вар’ятаў, пачуць роў пажарных сірэн, зайсці ў шпэці. Удыхнуць звычайны пах Берліна — тытунь, шмаль, кебаб і кары вурст».



То прыходзьце ўдыхнуць.


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. ⠀


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ