Прэзентацыя кнігі Макара "Ніці" ў Варшаве

02.11.2025 16:00 - 18:00 "Кнігаўка" (ul. Kłopotowskiego, 4) Бясплатна

У нядзелю, 2 лістапада, у кнігарні "Кнігаўка" адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Макара "Ніці".



У вёску Крупа, дзе знікаюць нябожчыкі, па размеркаванні прыязджае малады настаўнік Антон. 

На картах вёска - усяго толькі кропка сярод балот і лясоў, але тутэйшыя вераць у старажытныя забабоны і жывуць паводле традыцый продкаў.

Абрад "ніці", пасля якога знікаюць нябожчыкі, непакоіць Антона, і ён пачынае шукаць яму лагічнае тлумачэнне. 

Чым далей настаўнік прасоўваецца ў расследаванні, тым больш рызыкуе ўласным жыццём і сутыкаецца з варожасцю мясцовых жыхароў.

Што хавае Крупа: чалавечыя злачынствы ці сілу, якая прыйшла з іншага свету?

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ